Інгрэдыенты
бляшанка тунца ва ўласным соку (раздробнены або ў кавалках)
2 звараныя ўкрутую яйкі
2 марынаваныя агуркі
маянэз
натуральны ёгурт
соль
перац
Падрыхтоўка
Яйкі дробна нарубіце. Агуркі нарэжце як мага драбней. Складнікі пакладзіце ў міску і дадайце раздробнены тунец. Дадайце маянэз і ёгурт на свой густ, запраўце пасту соллю і перцам. Старанна змяшайце.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл