Беларуская Служба

Эксперты: Рассеяны склероз трэба лячыць як мага хутчэй

03.06.2022 08:01
У Польшчы жыве каля 50 тысяч пацыентаў, якія хварэюць рассеяным склерозам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Эксперты папярэджваюць, што рассеяны склероз трэба лячыць як мага хутчэй. Хварэюць маладыя людзі ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў, якія дзякуючы паспяховаму лячэнню маглі б нармальна жыць і працаваць.

Старшыня Польскага неўралагічнага таварыства прафесар Томаш Полэць (Tomasz Połeć) кажа, што ў Польшчы працэс дыягностыкі рассеянага склерозу вельмі працяглы – у сярэднім займае ад 17 месяцаў да двух гадоў. Чарговая праблема – сучасныя прэпараты даступныя толькі на чарговых этапах працэсу лячэння:

- Каб скарыстацца высокаэфектыўнай тэрапіяй трэба выканаць дзве асноўныя ўмовы. Па-першае, павінна дайсці да двух абвастрэнняў хваробы цягам года. Па-другое, абследаванні павінны даказаць, як мінімум, дзве змены ў мозгу пацыента. Праблема ў тым, што хвароба пастаянна прагрэсуе і пацыент становіцца інвалідам. Значыць мы прымяняем высокаэфектыўную тэрапію ў дачыненні да пацыентаў з абмежаваннямі, якіх мы ўжо не вылечым.

У Польшчы жыве каля 50 тысяч пацыентаў, якія хварэюць рассеяным склерозам. Умовай спынення захворвання і захавання фізічнай формы з'яўляецца ранні дыягназ і прымяненне эфектыўнага лячэння.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

90 працэнтаў хворых ракам лёгкіх – курцы

02.06.2022 13:01
Штогод каля 21 тысячы палякаў даведваецца, што ў іх рак лёгкіх.