Беларуская Служба

Уроцлаў: Патрэбныя сістэмныя рашэнні ў міграцыйнай праблеме, сітуацыя не будзе кароткачасовай

07.06.2022 15:32
Галоўнай тэмай сёлетняга Dialogopolis’у з’яўляецца інтэграцыя і дапамога бежанцам.
   Dialogopolis     .
Галоўнай тэмай сёлетняга Dialogopolis’у з’яўляецца інтэграцыі і дапамога бежанцам.Фота: Screenshot

Гэтымі днямі ва Уроцлаве праходзіць кірмаш адукацыі, міжкультурнага дыялогу і абмену Dialogopolis '22. Мэта гэтага фестывалю або кірмашу ідэй – далучыць жыхароў горада да вырашэння праблем, якія паўстаюць перад мясцовай супольнасцю, наладзіць кантакты паміж прадстаўнікамі мясцовай улады, грамадскімі арганізацыямі, валанцёрамі, гараджанамі, якія хочуць нешта зрабіць для горада і шукаюць сабе партнёраў.

Галоўнай тэмай сёлетняга Dialogopolis’у з’яўляецца інтэграцыі і дапамога бежанцам. Вайна ва Украіне справакавала вялікую хвалю міграцыі – Уроцлаву трэба шукаць адказы на гэтыя выклікі.

Для Урослава вялікая плынь уцекачоў з Украіны сапраўды стала выклікам. У працу па адаптацыі і дапамозе ўцекачам далучыліся мясцовыя жыхары. Шмат хто прыняў людзей да сябе. Таксама горад пакуль выплачвае ўцекачам 300 злотых аднаразовай дапамогі, ёсць пэўныя выплаты для людзей, якія прынялі ў сябе ўкраінцаў, ёсць медыцынская дапамога для жанчын, дзяцей, цяжарных, бясплатнае харчаванне і шмат чаго яшчэ.

Жанна Нагіна, супрацоўніца пункту інфармацыі і актывізацыі мігрантаў і ўцекачоў WroMigrant, які дзейнічае пры Цэнтры сацыяльнага развіцця Уроцлава расказвае, што падчас падчас кірмашу адукацыі, міжкультурнага дыялогу і абмену Dialogopolis, сярод іншага, прайшла сустрэча, падчас якой беларусы падзяліліся з украінскімі грамадскімі арганізацыямі досведам прыёму ўцекачоў.

Жанна Нагіна заўважае: у 2020 годзе падавалася, што ва Уроцлаў прыехала вельмі шмат беларусаў. Але гэта непараўнальна з той колькасцю людзей, які былі вымушаныя бегчы ад вайны ва Украіне.

300 тысяч мігрантаў – ва Уроцлаве. Колькасць жыхароў горада раней — 700 тысяч.

Яна называе лічбу ў 300 тысяч мігрантаў, якія цяпер жывуць у горадзе. Пры тым што агулам колькасць жыхароў – 700 тысяч. Таксама варта браць да ўвагі, што ў асноўным з Украіны прыехалі жанчыны з дзецьмі, у тым ліку пажылыя жанчыны. І востра стаіць пытанне, як гэтых жанчын уладкаваць на працу, каб і дзеці не былі пакінутыя без нагляду.
 
Суразмоўца падкрэслівае, што ва Уроцлаве добрае супрацоўніцтва мясцовых уладаў. Якія змаглі наладзіць часовае пражыванне па ўсім ваяводстве, прыём людзей, якія часам прыязджалі абсалютна дэзарыентаваныя. Але цяпер час, калі трэба думаць пра сістэмныя рашэнні, таму што сітуацыя не будзе кароткачасовай.

Бліжэйшым часам 13 -14 чэрвеня будзе адбывацца кірмаш вакансій, дзе можна будзе шукаць працу. Увесь час горад, ваяводства шукаюць бізнес-партнёраў, якія могуць дапамагчы з працаўладкаваннем уцекачоў.

«Мы штодзённа атрымліваем інфармацыю, што ў горадзе з’явілася тая ці іншая ініцыятыва ў падтрымку мігрантаў. Уроцлаў вельмі актыўна ўдзельнічае ў гэтым. Да нас прыязджаюць на кансультацыі людзі з меншых гарадоў, дзе няма такой падтрымкі ад уладаў і мясцовай супольнасці», – расказвае Жанна Нагіна, супрацоўніца пункту інфармацыі і актывізацыі мігрантаў і ўцекачоў WroMigrant, які дзейнічае пры Цэнтры сацыяльнага развіцця Уроцлава.

вх