Інгрэдыенты на дзве порцыі
200 г макароны
400 г трускалак
3–4 сталовыя лыжкі цукру
1/3 шклянкі вяршкоў 18%
Падрыхтоўка
Макарону адварыце ў падсоленай вадзе. Вымыйце трускалкі, нарэжце і пакладзіце ў міску. Дадайце цукар і разатрыце відэльцам.
Дадайце вяршкі. Гарачую макарону выкладзіце ў талеркі і паліце соусам з трускалак.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл