Беларуская Служба

Кожны сёмы выпадак смерці ў Польшчы звязаны з лішняй вагой і атлусценнем

24.06.2022 09:01
За час пандэміі каранавіруса еўрапейцы набралі ў сярэднім шэсць дадатковых кілаграмаў.
Лішняя вагаBru-nO /pixabay.com/CC0 Public Domain

Паўтара мільярда чалавек у свеце пакутуюць ад атлусцення. Атлусценне – гэта медыцынскае захворванне, якое ўзнікае, калі ў кагосьці занадта шмат тлушчу. Занадта вялікая колькасць тлушчу ў арганізме можа выклікаць праблемы са здароўем і ўскладненні.

У Еўропе кожнае пятае дзіця ва ўзросце да 18 гадоў мае лішнюю вагу і атлусценне. У Польшчы гэткія праблемы фіксуюцца ў выпадку 14 працэнтаў дзяўчат ва ўзросце да 18 гадоў і амаль 20 працэнтаў хлопцаў.
Атлусценне з'яўляецца хранічным захворваннем, якое самастойна не адступае, кажа псіхіятр Пётр Вяжбіньскі (Piotr Wierzbiński):

- Гэта значыць, што хворыя раптам не пазбавяцца ад лішняй вагі. Атлусценне – гэта прычына іншых захворванняў, інваліднасці, а таксама істотнага скарачэння даўжыні жыцця. Колькасць людзей з лішняй вагой і атлусценнем у свеце рашуча павялічылася. Да гэтага прычынілася таксама пандэмія.

У сваю чаргу прафесар кардыялогіі Пётр Янкоўскі (Piotr Jankowski) падкрэсліў, што кожны сёмы выпадак смерці ў Польшчы звязаны з лішняй вагой і атлусценнем:

- Навуковыя аналізы сведчаць пра тое, што кожны сёмы смяротны зыход у Польшчы выкліканы лішняй вагой або атлусценнем. У прыватнасці, калі б у Польшчы не было людзей з лішняй вагой або атлусценнем, то нашая сярэдняя даўжыня жыцця прадоўжылася б на 14%.

Пандэмія каранавіруса паскорыла тэндэнцыю да росту колькасці людзей з лішняй вагой і атлусценнем. За час пандэміі еўрапейцы набралі ў сярэднім шэсць дадатковых кілаграмаў.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

За ўвесь час эпідэміі ад COVID-19 у Польшчы памерлі 116 тысяч чалавек

22.06.2022 12:37
Агулам было выяўлена  больш за 6 млн выпадкаў захворванняў.