Беларуская Служба

За ўвесь час эпідэміі ад COVID-19 у Польшчы памерлі 116 тысяч чалавек

22.06.2022 12:37
Агулам было выяўлена  больш за 6 млн выпадкаў захворванняў.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Alexandros Michailidis / Shutterstock

Усяго з 4 сакавіка 2020 года, калі ў Польшчы была выяўлена першая інфекцыя SARS-CoV-2, было пацверджана 6 011 984 выпадкі. 116 404 чалавекі памерлі ад COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

З 27 снежня 2020 года, калі ў Польшчы пачалася вакцынацыя супраць COVID-19, было ўведзена 54 574 763 вакцыны. 

У Польшчы даступныя двухдозавыя вакцыны ад Pfizer/BioNTech, Moderna, AstraZeneca і Novavax і аднадозавая вакцына ад Johnson & Johnson. Паводле дадзеных, апублікаваных у сераду, поўную прышчэпку атрымалі 22 510 549 чалавек з 38 млн насельніцтва Польшчы. Таксама была ўведзена 11 918 691 бустэрная доза.

Пасля ўвядзення больш за 54,5 мільёна доз было зарэгістравана 18 611 пабочных рэакцый. Большасць з іх былі лёгкімі, з пачырваненнем у месцы ўкол і кароткай хваробай.

За апошні тыдзень з 16 па 22 чэрвеня аналізы пацвердзілі 1341 інфекцыю, з іх 153 рэцыдывавальныя, 5 пацыентаў памерлі ад COVID-19, 12 чалавек памерлі ад суіснавання COVID-19 з іншымі захворваннямі.

PAP/яс