Беларуская Служба

І.Бабкоў: Часопіс «Топас» расійскамоўны і маскоўскаарыентаваны выконвае брутальна-каланіяльную місію незаўважную для саміх аўтараў

28.06.2022 19:46
Гэта адна з дыскусіяў, якая адбылася падчас «Прадмовы» ў Вільні.
Аўдыё
  • 26 чэрвеня ў Вільні завяршыўся сёлетні Фестываль Беларускай Інтэлектуальнай Кнігі «Прадмова».

26 чэрвеня ў Вільні завяршыўся сёлетні Фестываль Беларускай Інтэлектуальнай Кнігі «Прадмова». Раней «Прадмова» наведала Тбілісі, Кракаў і Варшаву. Галоўная тэма сёлетняга Фестывалю, які ўпершыню з увагі на палітычную сітуацыю ў краіне, праходзіў паза межамі Беларусі, гэта «Дом».

Ва ўсіх гарадах праходзілі прэзентацыі новых выданняў, сустрэчы з беларускімі літаратамі і інтэлектуаламі, панэльныя дыскусіі на гарачыя сёння тэмы, ноч паэтаў і кніжны кірмаш.

У Вільні сярод розных дыскусіяў напэўна варта звярнуць увагу на размову пра значэнне інтэлектуальных часопісаў, г.зв. «тоўстых журналаў» для развіцця нацыянальнай культуры.

З удзельнікамі гутарыў Яраслаў Іванюк.


Фота аўтара