Інгрэдыенты
1 пучок маладых буракоў
2 агуркі
100 г радыскі
2 яйкі
пучок цыбулі
пучок кропу
200 мл ёгурту
150 мл 30-працэнтных вяршкоў
400 мл кіслага малака
500 мл вады
соль, перац
Буракі ачысціце і дробна нарэжце: буракі невялікімі кубікамі, а лісце – тонкай стужкай.
Наліце ў рондаль ваду і дадайце нарэзаныя буракі. Пачакайце, пакуль усё закіпіць, а затым дадайце лісце буракоў. Варыце каля 5 хвілін. Зніміце з агню і пераліце ў вялікі рондаль. Пакіньце астываць.
У астылы суп з буракамі дадайце кіслае малако, ёгурт, вяршкі, дробна нарэзаныя агуркі, цыбулю, радыску і кроп. Змяшайце і запраўце соллю і перцам.
Зварыце ўкрутую яйкі і дадайце ў кожную порцыю палову варанага яйкі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл