Надоечы выпускнікі сярэдніх школаў у Польшчы даведаліся пра вынікі экзаменаў на атэстат сталасці. Сярод маладых палякаў, якія сёлета здавалі экзамен, былі 34 маладыя ўцекачы з Украіны. Экзамен здалі 18 з іх, паведамляе дырэктар Цэнтральнай экзаменацыйнай камісіі Марцін Смолік (Marcin Smolik):
- Агулам экзамен здавалі 34 асобы. З іх 53 працэнты, то бок 18 чалавек – здалі экзамен на атэстат сталасці. Больш за 40% мае права да папраўкі ў жніўні. 6 працэнтаў, то бок падобным, чынам, як у выпадку польскіх выпускнікоў, не здалі экзамену на атэстат сталасці.
Падчас экзамену на атэстат сталасці ўцекачы з Украіны маглі скарыстацца дадатковымі аблягчэннямі і дапамогай. Адной з іх былі каманды, перакладзеныя на ўкраінскую мову.
Агулам экзамен на атэстат сталасці здалі 78,2 працэнта сёлетніх выпускнікоў сярэдніх школаў у Польшчы. Больш за 15,5 працэнта не здалі экзамену па адным прадмеце, то бок маюць права на папраўку ў жніўні. 6,3 працэнта не здалі экзамену па больш чым адным прадмеце. У такой сітуацыі, яны змогуць паўтарыць іспыты толькі праз год.
IAR/аз