Сёння сталі вядомыя вынікі экзаменаў на атэстат сталасці ў Польшчы. Выпускнікі могуць праверыць іх у онлайн-базе. У маі выпускныя экзамены здавалі больш за 289 тысяч сёлетніх выпускнікоў ліцэяў і тэхнікумаў. Экзамены па польскай мове здаваў таксама 41 грамадзянін Украіны. Гэта тыя ўкраінцы, якія прыехалі ў Польшчу пасля нападу Расіі на Украіну.
Выпускнікі, якія не здалі іспыт па адным прадмеце, будуць мець магчымасць здаваць паўторна іспыт у жніўні і прыняць удзел у вераснёўскім наборы ў ВНУ. Людзі, якія сёлета не здалі экзамен па двух-трох прадметах, не могуць здаваць пераздачу. Пры жаданні яны змогуць здаваць іспыт у наступным годзе.
Сёлета былі толькі пісьмовыя экзамены. Вусныя іспыты адмянілі. Выпускнікі ліцэяў павінны былі здаць тры экзамены на базавым узроўні – па польскай мове, матэматыцы і сучаснай замежнай мове. Яны таксама павінны былі выбраць хаця б адзін дадатковы прадмет для здачы на павышаным узроўні.
Вынікі атэстата залічваюцца пры наборы на вучобу ў ВНУ.
IAR PR/нг