Інгрэдыенты
1 хала
3 яйкі
1/3 шклянкі малака
1/2 пачка ванільнага цукру
лыжачка трысняговага цукру
сметанковае масла для смажання
цукровая пудра
Падрыхтоўка
Халу нарэжце скрылікамі сярэдняй таўшчыні. Яйкі ўзбіце з малаком і цукрам. Разагрэйце на патэльні сметанковае масла. Абмакніце халу ў яйку і абсмажце з двух бакоў да залацістага колеру. Пасыпце цукровай пудрай і падавайце з любімымі дадаткамі, напрыклад, ёгуртам, кляновым сіропам, свежай садавіной альбо ягадамі, варэннем.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл