Беларуская Служба

Майстэрня паштовак салідарнасці ўручную перапісвае лісты палітвязням, напісаныя ў сеціве (ФОТА)

15.07.2022 13:26
Дзяўчаты ствараюць уласныя пяшчотныя паштоўкі, якія дасылаюць за краты.
Аўдыё
Паштоўкі салідарнасціЛ.Вялічка/radyjo.net

Лісты палітвязням – гэта бадай адзіны сродак салідарнасці з людзьмі, якія па палітычных матывах апынуліся за кратамі. Велізарная частка беларусаў не піша лісты, спасылаючыся на розныя прычыны – боязь са сваю бяспеку, няведанне, пра што можна напісаць, упэўненасць, што з-за мяжы ліст і так не дойдзе.


Паштоўкі салідарнасці Паштоўкі салідарнасці

Вельмі карысным для гэтых людзей можа быць ініцыятыва «Майстэрня паштовак салідарнасці». Неабыякавыя беларускі распрацоўваюць пяшчотныя паштоўкі, на якія ўручную перапісваюць лісты, напісаныя ў інтэрнэце.

-У нас у інтэрнэце ёсць форма, якую можна запоўніць у любым месцы свету. Мы адзіная арганізацыя, якая перапісвае і малыя, і вялікія лісты ўручную. Потым мы спрабуем даставіць іх у Беларусь і адтуль рассылаем за краты. Мы верым, што гэта дае большую верагоднасць таго, што лісты дойдуць. Таксама мы можам фатаграфаваць адказы, якія прыходзяць на наш беларускі адрас і дасылаць сканы. Мы дапамагаем перапісвацца з беларускімі зняволенымі адкуль заўгодна, – расказвае Марыя, якая самастойна стварае дызайн паштовак.


Паштоўкі салідарнасці Паштоўкі салідарнасці

Нядаўна на BYSOL адкрыўся адмысловы збор для ініцыятывы. Данаты збіраюцца на друк паштовак і капэрты.

Пішучы ліст праз форму Майстэрні можна скарыстацца пошукавай сістэмай, каб выбраць палітвязня. Марыя расказвае, пра што можна пісаць незнаёмым людзям:

-Многія, хто выходзіў з-за кратаў, расказвалі, што ліставанне з’яўляецца суперважным. Гэта адзінае, што іх падтрымлівае. Для людзей, якія месяцамі ці гадамі сядзіць у бетоннай камеры, любая штодзённая падзея чалавека на волі – гэта неверагодная прыгода. Можна пісаць пра сняданак, пра свае думкі, пра свой горад. Гэта ўсё частка жыцця, з якога ты за кратамі выпадаеш. Пісаць пра ўсё – гэта, з аднаго боку, абстрактная парада, але, з другога, вельмі добрая. Я заўсёды ўяўляю, што палітвязень – мой лепшы сябар. І дзялюся з ім пяшчотнай гісторыяй са штодзённасці.

Напісаць ліст, якія дзяўчаты з Майстэрні перапішуць на цудоўныя паштоўкі і вышлюць палітвязню, можна тут.


Паштоўкі салідарнасці Паштоўкі салідарнасці

ав

слухайце аўдыё

«Гучна Фэст» прайшоў у Варшаве (ФОТА)

11.07.2022 12:42
Ён складаўся з дзвюх частак – музычнай і пляцоўкі грамадзянскай актыўнасці, у якой, між іншым, можна было пачуць пра правы чалавека і напісаць лісты палітвязням.