Беларуская Служба

Human Constanta: У Беларусі адбываецца паўзучая экстрэмізацыя

14.07.2022 12:25
«Яна пракрадваецца ў тыя заканадаўчыя сферы, дзе здавалася б ёй няма месца».
Аўдыё
  • Human Constanta: У Беларусі адбываецца паўзучая экстрэмізацыя
 Human Constanta             (-).
Праваабаронцы Human Constanta зрабілі аналіз барацьбы з “экстрэмізмам” у Беларусі за за апошнія тры месяцы (красавік-чэрвень). .

Human Constanta зрабіла аналіз спраў, якія накіраваныя на барацьбы з нібыта экстрэмізмам у Беларусі за апошнія тры месяцы. Эксперткі назвалі новыя тэндэнцыі, якія паявіліся ў справах аб «эстрэмізме».

Наяўным прыкладам таго, што беларускія ўлады ўсё часцей выкарыстоўваюць гэтак званыя экстрэмісцкія артыкулы, з’яўляецца факт, што першы агляд, зроблены Human Constanta ў 2019 годзе займаў дзве старонкі, 12-агляд мае іх 30.

Экстрэміцскія артыкулы можна знайсці ў многіх законах Беларусі, што дазваляе выкарыстоўваць шмат інструментаў для прыцягнення да адказнасці, кажа прававы аналітык Таццяна Зінякова.

-Адбываецца паўзучая экстрэмізацыя. Яна пракрадваецца ў тыя заканадаўчыя сферы, дзе здавалася б ёй няма месца. Гэта і заканадаўства аб грамадзянстве, і закон аб генацыдзе беларускага народу. Мы бачым, з якой лёгкасцю яно заходзіць ва ўсе сферы і застаецца там жыць. І ў гэтым вялікая рызыка і тэндэнцыя, якая нас пужае. Можна дадаць і пра па-за праўныя механізмы экстрэмізацыя жыцця, у тым ліку ў месцах пазбаўлення волі. Гаворка пра практыку пазначаць зняволеных біркамі, якія сведчаць аб тым, што гэтыя палітвязні схільныя да экстрэмізму. Важна разумець, на колькі гэта выходзіць за межы прававога заканадаўства нават у нацыянальным вымярэнні, і напэўна ў рамках міжнароднага права.

Таццяна Зінякова і праваабаронца Наста Лойка назвалі новыя тэндэнцыі, якія паявіліся ў справах аб «эстрэмізме» за апошнія тры месяцы:

-крымінальныя справы ў сувязі з вайной ва Украіне за «рэйкавыя атакі» (9) з прымяненнем фізічнай сілы і агнястрэльнай зброяй пры затрыманні, перадачу інфармацыі пра расійскую тэхніку (11 спраў) і за жаданне ваяваць на баку Украіны (5 спраў), затрыманні блогераў (2);
-больш за ўсё спраў за «распальванне варожасці» (24 справы і 18 судоў) і «экстрэмісцкія фарміраванні» (37 затрыманняў, 7 прысудаў і тры суды ў бліжэйшым часе;
-упершыню выкарыстоўваліся артыкулы пра «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» і «ўдзел у тэрарыстычных арганізацыях»;
-суды над журналістамі за «здраду дзяржаве» (Кацярына Андрэева, Дзяніс Івашын, Аляксандр Аляксандраў, Ірына Злобіна).
-прызнаныя дзве першыя «экстрэмісцкія арганізацыі» – Незалежны прафсаюз працаўнікоў «ГроднаАзоту» і «Тут Бай Медыя»
- тры блакіроўкі сайтаў: міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch па прычыне «шматлікіх фактаў размяшчэння экстрэмісцкіх матэрыялаў; рух «За Свабоду» і «Украінская праўда».

Сыходзячы з аналіза заканадаўства і практыкі яго прымянення, Human Constanta зрабілі наступную выснову:

- Той экстрэмізм, які цяпер ёсць у Беларусі, гэта парушэнне свабоды на выказванне думкі. Гэтае абавязацельства ёсць у Беларусі ў Канстытуцыі, па міжнародных пактах. Мы не знаходзім ніякіх прычын лічыць такое заканадаўства законным, неабходным ці прапарцыйным. Мы лічым яго інструментам палітычнага ціску і інструментам для падаўлення іншадумства, - гаворыцць Таццяна Зінякова.

Наста Лойка кажа, што трэба класці націск на разуменне, за што адбываецца пераслед, каб пазбегнуць прыцягнення да адказнасці за нібыта экстрэмісцкую дзейнасць. Асаблівым чынам трэба звяртаць увагу на пытанне інфармацыйнай бяспекі.

-Калі паглядзець на спісы палітвязняў, то палова з іх асуджаная за каментары з абразамі ў адносінах да службовых асобаў. З пункту гледжання міжнародных стандартаў за такое нельга пераследаваць у межах крымінальнай справы, але ў Беларусі гэта вельмі актыўна адбываецца. Калі навучыцца гэта рабіць адпаведна, больш ананімна, стрымана, то гэта магло б зняць частку праблем. Падобная сітуацыя з распаўсюдам «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Можна знайсці, якім чынам чытаць сайты бяспечна, не перасылаць спасылкі ці рэпосты, а капіраваць сам тэкст. Трэба заўсёды думаць пра наступствы і пра тое, як іх змякчыць.

Паводле мяне, важна таксама не маўчаць. Звяртацца ў праваабарончыя арганізацыі, фіксаваць тое, што адбываецца. Мне падаецца, што калі сітуацыя пачне паляпшацца, гэта дапаможа хутчэйшым зменам.

Прадстаўніцы Human Constanta адзначылі, што ў іх няма пазітыўных прагнозаў на будучыню. Выкарыстоўванне «экстрэмісцкіх» артыкулаў будзе пашырацца.

ав

слухайце аўдыё

Human Constanta зрабіла аналіз барацьбы з «экстрэмізмам» у Беларусі за апошнія тры месяцы

13.07.2022 15:02
Таццяна Зінякова і праваабаронца Наста Лойка назвалі новыя тэндэнцыі, якія паявіліся ў справах аб «эстрэмізме».