Беларуская Служба

Больш за 17 тон праху ахвяраў нямецкага лагера Soldau знайшоў ІНП у лесе ля Дзялдова (ФОТА)

14.07.2022 13:31
Паводле гісторыкаў, гэта пераломная знаходка, якая дазваляе наблізіцца да вызначэння сапраўднай колькасці ахвяр нямецкага лагера.
Аўдыё
  • Больш за 17 тон праху ахвяраў нямецкага лагера Soldau знайшоў ІНП у лесе ля Дзялдова
  17      Soldau
Больш за 17 тон праху ахвяраў нямецкага лагера Soldau знайшоў ІНП у лясе ля ДзялдоваPAP/Tomasz Waszczuk

Эксперты Інстытута нацыянальнай памяці знайшлі брацкую магілу каля васьмі тысяч вязняў лагера ў Дзялдове (Działdowo), забітых немцамі падчас Другой сусветнай вайны. Ямы смерці, у якіх знаходзіцца больш за 17 тон чалавечага праху былі выяўленыя ў лесе каля вёскі Бялуты(Białuty) у Вармінска-Мазурскім ваяводстве.

З 4 па 10 ліпеня 2022 года кіраўнік Следчага аддзела Інстытута нацыянальнай памяці ў Гданьску разам з групай экспертаў і спецыялістаў у галіне археалогіі і антрапалогіі пад кіраўніцтвам доктара Анджэя Асоўскага з Паморскага медыцынскага ўніверсітэта ў Шчэціне знайшлі месца пахавання чалавечых парэшткаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра амаль 17,5 тоны чалавечага праху, што дазваляе меркаваць, што гэта парэшткі, як мінімум 8 тысяч чалавек - ахвяр нямецкай нацысцкай сістэмы.

Cтаршыня Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі/PAP/Tomasz Waszczuk Cтаршыня Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі/PAP/Tomasz Waszczuk

Падчас прэс-канферэнцыі на месцы знаходкі старшыня Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі(Karol Nawrocki) заявіў, што немцы, забіваючы палякаў у лагеры ў Дзялдове, вырашылі прыбраць усе сляды злачынства:

- У Бялуцкім лесе, у Дзялдоўскім павеце былі не столькі жахліва пахавання, але пакінутыя астанкі многіх ахвяр. Большасць з іх – гэта вязні лагера Soldau ў Дзялдове. Лагер быў заснаваны напрыканцы 1939 года з мэтай, як успамінаў брыгадэфюрэр СС Ота Раш, без агалоскі забіваць прадстаўнікоў польскага руху супраціву. У лагеры ў Дзялдове былі забітыя ахвяры Intelligenzaktion – гэта значыць нямецкай, антыпольскай акцыі знішчэння, якая павінна была пазбавіць Польшчу дзяржаўных элітаў, дыпламатаў і духавенства.

У лагеры Soldau ў Дзялдове немцы забівалі, хоць не ў такім маштабе, як палякаў, таксама прадстаўнікоў іншых нацыяў, у тым ліку Трэцяга Рэйху. Тут немцы ажыццяўлялі таксама Аперацыю «Т-4» – еўгенічную праграму па стэрылізацыі, а ў далейшым і фізічнаму знішчэнню людзей з псіхічнымі і генетычнымі захворваннямі.
Людзей, якіх прах быў пакінуты ў выяўленых ІНП ямах смерці, забівалі і абкрадвалі, нагадвае Наўроцкі:

- Калі ў 1942 годзе на тэрыторыі Трэцяга Рэйху пачалася Акцыя «1005», немцы вырашылі пазбавіцца ад адказнасці за гэтае злачынства. Вясной 1944 года, у прыватнасці з 1 сакавіка, тут у гэтым месцы парэшткі ахвяр былі выкапаныя, палітыя бензінам, прысыпаныя хваростам і спаленыя, а на канец расцёртыя, каб свет ніколі не даведаўся пра згаданае злачынства; каб ніхто не адказаў за злачынствы нямецкіх нацыстаў. Гэта, шаноўнае спадарства, не ўдалося, таму што Інстытут нацыянальнай памяці – Камісія па пераследзе злачынстваў супраць польскай нацыі з поўнай рашучасцю шукае ахвяр і герояў Другой сусветнай вайны, а Інстытут нацыянальнай памяці ніколі не дазволіць, каб нават адна ахвяра была забытая.

Пракурор Следчай камісіі па пераследзе злачынстваў супраць польскага народа ў Гданьску Тамаш Янкоўскі i cтаршыня Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі/PAP/Tomasz Waszczuk Пракурор Следчай камісіі па пераследзе злачынстваў супраць польскага народа ў Гданьску Тамаш Янкоўскі i cтаршыня Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі/PAP/Tomasz Waszczuk

Пракурор Следчай камісіі па пераследзе злачынстваў супраць польскага народа ў Гданьску Тамаш Янкоўскі (Tomasz Jankowski), падкрэсліў, што знаходка гэтых дзвюх магільных ям надзвычай важная для вызначэння маштабу нямецкіх злачынстваў у Дзялдове:

- Усё пачалося ў 2019 годзе, калі супрацоўнікі Бюро памяці барацьбы і пакутніцтва папрасілі нас праверыць, якая была сапраўдная колькасць ахвяраў лагера ў Дзялдове. Гаворка ідзе пра тое, што ў гістарычнай, грамадскай і медыяпрасторы лагер у Дзялдове – гэта месца смерці 1-3 тысяч чалавек. Паводле іншых меркаванняў, у згаданым лагеры загінулі каля 30 тысяч чалавек. Шляхам нашага следства мы ўстанавілі прозвішчы трох тысяч чалавек. Адначасова, мы пераканаліся, што згаданых асобаў было значна больш. Згаданае месца, гэта для нас пералом, паколькі зараз мы можам пацвердзіць, што ў лагеры ў Дзялдове загінулі, як мінімум, 8 тысяч чалавек.

Пракурор Янкоўскі кажа, што ахвяры, прах якіх быў знойдзены ў Бялуцкім лесе, хутчэй за ўсё, былі забітыя на месцы пахавання. Аднак ён нагадвае, што немцы забіралі вязняў лагера Soldau ў розных месцах – на тэрыторыі самога лагера, у Бялуцкім лесе, у лесе Зверскага, у Камарніцкім лесе – на тэрыторыі ўсяго павету. Ён дадаў, што ў лагеры ў Дзялдове немцы праводзілі масавыя забойствы вязняў ад пачатку 1939 да 1945 года.

- Зараз мы будзем рабіць усё магчымае, каб ідэнтыфікаваць згаданыя ахвяры. Гэткія дзеянні мы будзем праводзіць цягам далейшага следства. У тым ліку, мы пазнаёмімся з актамі асобаў прызнаных памерлымі. Будзем знаёміцца з матэрыяламі іншых следстваў, праводжаных па гэтай справе ІНП.

Старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі нагадаў, што ў Дзялдове немцы рэгулярна забівалі палякаў паводле дакладна вызначанага плану:

- Мы ведаем, каго немцы забівалі ў лагеры ў Дзялдове. Пра гэта сведчаць не толькі публікацыі ІНП. Паводле іх, тут гінулі жыхары паўночнай Мазовіі, часткі Куяваў. Гэта былі духоўныя, дыпламаты, прадстаўнікі інтэлігенцыі. Гэта зыходны пункт да наступных даследаванняў, як генетычных, так і археалагічных.

Інстытут нацыянальнай памяці плануе працягваць далейшыя археалагічныя работы ў, як мінімум, шасці іншых месцах у рэгіёне Дзялдова. Пракурор Тамаш Янкоўскі дадаў, што працу ўскладняе факт, што знойдзеныя ў ямах смерці артэфакты не дапамагаюць у ідэнтыфікацыі ахвяраў:

- Артэфакты, якія мы знайшлі не маюць настолькі індывідуальнага характару, каб маглі дапамагчы ў ідэнтыфікацыі ахвяраў. Напрыклад, сёлета мы праводзілі эксгумацыю ў Хойніцах і там былі знойдзеныя шлюбныя кольцы з надпісамі, што дапамагло нам ідэнтыфікаваць дзве асобы. У сваю чаргу тут, на дадзены момант, мы не знайшлі такіх прадметаў. Мы знайшлі гузікі, зашпількі, падковы, крыжы, шкаплерны… Усе яны не маюць матэрыяльнай вартасці, паколькі немцы абкралі парэшткі ахвяр у 1944 годзе. Падсумоўваючы, немцы пакінулі толькі тыя рэчы, якія іх не цікавілі і зараз мы гэта знайшлі.

Cтаршыня Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі/ PAP/Tomasz Waszczuk Cтаршыня Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі/ PAP/Tomasz Waszczuk

Нямецкі лагер Soldau ў Дзялдове, які дзейнічаў у 1939-1945 гадах, быў важным звяном сістэмы гітлераўскага тэрору на поўначы Польшчы. Фармальныя змены назвы і афіцыйнага прызначэння лагера (часовы лагер, лагер ваеннапалонных, выхаваўча-працоўны лагер), не мяняюць факту, што яго асноўнай задачай было планамернае знішчэнне польскай нацыянальнай эліты ў рэгіёне паўночнай Мазовіі.

ipn.gov.pl/аз

Зарэмбюк: У вольнай і дэмакратычнай Беларусі мы адбудуем могілкі жаўнераў Арміі Краёвай у Мікулішках

06.07.2022 19:02
Старшыня фонду «Беларускі дом» у Варшаве папрасіў прабачэння ў палякаў за варварства, здзейсненае службамі беларускага дыктатара.

Віцэ-старшыня СПБ: Мы патрабуем увагі грамадскай думкі да нашых праблем

07.07.2022 13:31
Сітуацыя польскай меншасці ў Беларусі пачала пагаршацца яшчэ да расійскай вайны супраць Украіны, кажа Марэк Занеўскі.