Беларуская Служба

Палякі падтрымліваюць будаўніцтва наземных ветрапаркаў  

14.07.2022 14:05
Сярод найвялікшых выгод ад развіцця інвестыцыяў у наземную ветравую энергетыку палякі адзначаюць чыстае паветра (66%).
Ілюстрацыйнае фотаShaiith/Shutterstock

81 % палякаў падтрымліваюць развіццё наземных ветрапаркаў, 75 % лічаць, што наземныя ветракі спрыяюць павышэнню энергетычнай бяспекі і зніжаюць залежнасць ад выкапнёвага паліва, а 85 % рэспандэнтаў лічаць, што закон у Польшчы павінен падтрымліваць развіццё і выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі, у тым ліку ветравыя электрастанцыі – гэтак вынікае з апошняга даследавання Social Changes. Польскі ўрад унёс змены ў заканадаўства і скараціў мінімальную адлегласць ветрака  да будынкаў да 500 метраў.

Развіццё ветраэнергетыкі сёння гэта не толькі неабходнасць, якая вынікае з аховы навакольнага асяроддзя, але і неабходнасць доступу да ўласных і незалежных крыніц, адзначаюць даследчыкі.

Сярод найвялікшых выгод ад развіцця інвестыцыяў у наземную ветравую энергетыку палякі адзначаюць чыстае паветра (66%), больш танную электраэнергію (66%) і энергетычную незалежнасць (59%). Палякі таксама лічаць, што наземныя ветракі дадуць новыя новыя працоўныя месцы (25%).

Нагадаем, у 2014 г. Яраслаў Качыньскі казаў, што ветракі – гэта «праклён польскай вёскі». У законы былі ўнесены праўкі, якія зрабілі практычна немагчымым размяшчэнне ветракоў на сушы. Рэгламент дазваляў ставіць ветракі на адлегласці ў 10 разоў большай за вышыню ветрака, якая складала 2-3 км ад будынкаў і лясоў.

З іншага боку, людзі, якія ўжо паставілі ветрапаркі ў неналежным месцы, павінны былі б іх перанесці да 2017 года.

Як тады сцвярджалася ў партыі PiS, мэта праекта – абараніць грамадзян і прыроду ад шкоднага ўздзеяння ветравых электрастанцый.

У цяперашні ўлады дазволілі скараціць адлегласць паміж ветраком і будынкамі да 0,5 км.

PAP/яс