Інгрэдыенты
4 агуркі (найлепш грунтавыя)
свежы кроп
зялёная цыбуля
4 сталовыя лыжкі смятаны
соль
молаты перац
зубчык часныку
Агуркі ачысціце са скуркі і нарэжце тонкімі скрылікамі. Пасаліце па смаку і адстаўце на некаторы час, каб яны пусцілі сок. У гэты час змяшайце смятану з перцам, кропам і часныком. Калі смятана салодкая, то можна дадаць лімонны сок або вінны воцат. Адцадзіце праз сіта агуркі, каб пазбавіцца гурковага соку. Злучыце са смятанай і падавайце ў якасці гарніру да абеду.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл