Інгрэдыенты
2/3 шклянкі бобу
1/2 кг маладой бульбы
2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
1 сталовая лыжка сметанковага масла
2 зубчыкі часныку
1 літр агародніннага або курынага булёну
4 сталовыя лыжкі парэзанага кропу
3 сталовыя лыжкі зялёнай цыбулі
100 г вяршкоў 18% або 12%
сыр фета
Падрыхтоўка
Падрыхтуйце боб: адварыце ў падсоленай вадзе і ачысціце ад лупінаў. Бульбу ачысціце, прамыйце і нарэжце. У рондалі з тоўстым дном разагрэйце аліўкавы алей з маслам, дадайце бульбу і абсмажце каля 5 хвілін, пакуль яна месцамі не падрумяніцца. Дадайце часнык і абсмажце разам каля 2 хвілін.
Дадайце гарачы булён і давядзіце да кіпення. Паменшыце агонь і варыце суп каля 10-15 хвілін, пакуль бульба не стане мяккай. Дадайце вараны боб і варыце каля 1-2 хвілін. Дадайце 3 сталовыя лыжкі кропу і зялёнай цыбулі ды зніміце з агню.
Дадайце вяршкі ў суп, звяртаючы ўвагу на тое, каб яны не зварыліся. Падавайце суп з сырам фета і кропам, якія застаўся.
Каб надаць супу прыемны колер, можна дадаць крыху куркумы.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл