Беларуская Служба

KL Warschau – канцлагер на службе ў двух таталітарызмаў (ФОТА)

05.08.2022 13:35
Паводле розных ацэнак, там загінулі ад 20 да 200 тысяч чалавек. 
Аўдыё
  • KL Warschau – канцлагер на службе ў двух таталітарызмаў
   , 10  1945 .
Табліца на агароджы канцлагера, 10 траўня 1945 г..

78 гадоў таму, 5 жніўня 1944 г. на пяты дзень Варшаўскага паўстання, жаўнеры батальёна «Зоська» Арміі Краёвай падчас дзёрзкай акцыяй захапілі нацысцкі канцлагер «Варшава» (па-нямецку KL Warschau), празваны «Генсюўка» размяшчэны на вуліцы Гэнся. Паўстанцы вызвалілі вязняў, якія прыбылі туды ў апошнім транспарце – 348 габрэяў, у тым ліку 24 жанчыны. Некаторыя з іх далучыліся да Варшаўскага паўстання.

Руіны адміністрацыйага будынку лагеру Руіны адміністрацыйага будынку лагеру

KL Warschau быў адным з трох – акрамя Майданка і Плашува – створаных немцамі на тэрыторыі Генерал-губернатарства. KL Warschau быў створаны восенню 1942 года на руінах Варшаўскага гета. Паводле розных ацэнак, там загінулі ад 20 да 200 тысяч чалавек. Гэта толькі прыблізныя падлікі, бо немцы зьнішчалі лагерную дакументацыю, таксама спрабавалі сістэматычна скрываць сляды масавых злачынстваў супраць насельніцтва ў Варшаве.

Улетку 1944 года, ва ўмовах набліжэння Усходняга фронту, нямецкія захопнікі вырашылі ліквідаваць KL Warschau. 27 ліпеня 1944 года яны забілі некалькі сотняў знямоглых і хворых вязняў. Праз суткі каля чатырох тысяч чалавек былі выгнаныя маршам у бок Кутна. Падчас трохдзённага пешага этапу вязням не давалі ні вады, ні ежы. Тых, хто не меў сілы ісці далей, забівалі. Ацалелых – крыху больш за дзве тысячы чалавек – даставілі ў канцлагер у Дахаў. Ліквідацыяй лагернай інфраструктуры павінны былі займацца вязні, пакінутыя немцамі ў KL Warschau. Менавіта іх вызвалілі паўстанцы.

Тытус Карлікоўскі, пазыўны «Вонж» (памёр у 2019 г.), які ўдзельнічаў у вызваленні канцлагера пазней успамінаў, што ўся аперацыя доўжылася некалькі дзён:

-Частку канцлагера мы здабылі ўжо 1-2 жніўня. Апаноўвалі тэрыторыю лагеру паступова, але 2 жніўня, пасля таго, як мы захапілі танк, было прынятае рашэнне вызваліць увесь лагер. Баі і вызваленне лагера ішлі з 2 па 5 жніўня.

Паўстанцы выкарысталі раней захоплены нямецкі танк для канчатковага штурму KL Warschau – распавядала Лідзія Маркевіч-Цэнталь, псеўданім «Лідка» (памерла ў 2020 г.). Лідзія Маркевіч-Цэнталь бронеўзвода батальёна «Зоська»:

-Прыйшлі да высновы, што лепей атакаваць на танках. Наш батальён за першыя два дні паўстання здабыў два нямецкія танкі. Паводле плана, танк уехаў у «Генсюўку». Немцы былі перакананыя, што да іх надышла падмога, пачалі радасным воклічамі вітаць наш танк. Экіпаж пачаў агонь.


Вызваленыя вязні лагеру разам з байцам батальёна «Зоська», 5 жніўня 1944 г. Вызваленыя вязні лагеру разам з байцам батальёна «Зоська», 5 жніўня 1944 г.

Пераскокваючы перыяд здушэння паўстання і мэтанакіраванага вынішчэння польскай сталіцы нямецкімі акупантамі ў кастрычніку-лістападзе 1944 года красамоўным з’ўляецца пазнейшая доля KL Warschau.

Пасля вайны на месцы былога лагера была створана турма НКВД. Камуністы ўтрымлівалі там, між іншым, ваеннапалонных, жаўнераў Арміі Краёвай і ўдзельнікаў антыкамуністычнага падполля.

Пазней савецкая тайная паліцыя змяшчала туды крымінальны, палітычны элементы і г.зв. ворагаў народу. Турма была ліквідаваная толькі напрыканцы 1950-х гадоў.

Паводле гісторыка, даследчыцы гісторыі KL Warschau Марыі Тчціньскай, пасля вайны даследаванні былі спыненыя, а сведчанні масавага забойства жыхароў Варшавы былі знішчаныя, бо працяг расьсьледаваньня раскрыў бы дзейнасць паваеннага лагеру НКВД, а марыянетачныя ўлады ПНР не маглі гэтага дазволіць.

З высновамі гісторыка пагаджаецца капелан Мемарыяльнага таварыства KL Warschau ксёндз Юзэф Май, які паведаміў, што ў камуністычны перыяд рэшткамі лагера кіравала савецкая вайсковая контрвыведка «Смерш»:

-Невядомая гісторыя. Хто ж на самой справе пасля вайны ўтрымліваўся ў былым нацысцкім канцлагеры. Гэта абумовіла нежаданне новых ужо камуністычных уладаў даследаваць гісторыю KL Warschau.

5 жніўня ў Варшаве адзначаецца яшчэ адна гадавіна звязаная з гісторыя Варшаўскага паўстання. Паміж 5 і 7 жніўня 1944 года, выконваючы загад Адольфа Гітлера і Генрыха Гімлера, немцкія захопнікі забілі ад 15 000 да 60 000 жыхароў варшаўскага раёна Воля. Акупанты ні шкадавалі ні мужчын, ні жанчын, ні дзяцей. У польскай гістарыяграфіі гэта падзея вядома пад назвай «Разня на Волі».

Адной з тых, хто выжыў падчас гэтай разні была Ванда Лур'е (памерла ў 1989 годзе). 5 жніўня 1944 года, будучы на дзявятым месяцы цяжарнасці, яе разам з трыма дзецьмі, а таксама сотнямі чалавек, загналі на тэрыторыю заводу «Урсус», дзе адбываліся масавыя страты. Сыны і дачка былі забітыя, але Ванда выжыла. На хвалях Польскага радыё ў 1965 годзе яна так прыгадвала той вусцішны момант свайго жыцця:

-Немцы ставілі нас у шэраг па чатыры чалавекі і расстрэльвалі стрэлам у патыліцу з рэвальвера. У мяне былі апошнія дні цяжарнасці. Нягледзячы на мае мальбы, для нас не было літасці. Тры дні я ляжала паміж трупамі ў лужы крыві, толькі на трэці дзень я адважылася ўцячы.

Масавыя забойствы здзяйснялі салдаты і паліцэйскія пад камандаваннем группенфюрэра СС Хайнца Рэйнефарта. Адметна, што пасля вайны нямецкі злачынец працаваў у Заходняй Нямеччыне юрыстам, стаў мэрам Вестэрланда на востраве Зюльт, доўгія гады быў дэпутатам Ландтага зямлі Шлезвіг-Гальштэйн. Нягледзячы на шматлікія намаганні, яго так і не ўдалося прыцягнуць да адказнасці.

Слухайце аўдыё!

iar/эж

Больш на гэтую тэму: Машына часу

Як жыхар Варшавы 16-гадовы скаўт Антоні Чаркоўскі перажыў сваю смерць ў жніўні 1944 г.

01.08.2022 13:40
«Лёгкі трэск. Шум у галаве. Салодка ў роце. Цішыня і спакой. Пасля шалёнага нервовага напружання цалкам расслабіўся. Нарэшце канец».

Варшаўскі паўстанец: Украінцы нагадваюць нас – яны таксама змагаюцца за свабоду

01.08.2022 14:09
У выніку здушэння Варшаўскага паўстання, якое адбывалася з маўклівай згоды Сталіна, нямецкія захопнікі забілі каля 200 тысяч варшавякаў.