Беларуская Служба

Варшаўскі паўстанец: Украінцы нагадваюць нас – яны таксама змагаюцца за свабоду

01.08.2022 14:09
У выніку здушэння Варшаўскага паўстання, якое адбывалася з маўклівай згоды Сталіна, нямецкія захопнікі забілі каля 200 тысяч варшавякаў.
Аўдыё
  • Варшаўскі паўстанец: Украінцы нагадваюць нас – яны таксама змагаюцца за свабоду
Władze PRL dyskredytowały i fałszowały historię Powstania Warszawskiego
Władze PRL dyskredytowały i fałszowały historię Powstania WarszawskiegoCAF/PAP/reprodukcja

Улетку 1944 года можна было ўбачыць калоны разбітых нямецкіх войскаў, якія рухаліся на захад праз Варшаву. Акрамя таго, 20 ліпеня ў Воўчым логаве здзейсненых замах на Адольфа Гітлер. У самой Варшаве адчувалася паніка, здавалася, што Трэці Рэйх быў на мяжы краху. Сілы Арміі Краёвай павінны былі за некалькі дзён разбіць немцаў, якія адступалі, узяць горад і сустрэць армію Сталіна, ужо з пазіцыі гаспадароў уласнай сталіцы. Аднак так не сталася.

Паводле гісторыка з Музею Варшаўскага паўстання Катажыны Утрацкай, псіхалагічны элемент адыграў вялікую ролю ў прыняцці рашэння аб пачатку паўстання:

-Мы назіраем пэўную паніку нямецкай адміністрацыі, гэтак жа нямецкае мірнае насельніцтва пакідае Варшаву. Варшавяне таксама назіраюць, як нямецкія салдаты з усходянга фротну вяртаюцца ў Нямеччыну пакалечаныя і прыгнечаныя. Жыхарам сталіцца здаецца, што настаў зручны момант для пачатку паўстання.

Рашэнне аб пачатку паўстання было прынята на падставе часткова непраўдзівай інфармацыі аб савецкіх войсках, якіх зя’віліся ў варшаўскім раёне Прага. Камандаванне Арміі Краёвай чакала, што Савецкая Армія праз некалькі дзён пераправіцца праз Віслу і ўвойдзе ў левабярэжную Варшаву, працягвае гісторык:

-Не было вядома, што рабіць. Чакаць ці ўступлення Савецкай Арміі і паўтарэння сцэнара са Львова і Вільні, то бок супольная барацьба, а затым арышты і дэпартацыя камандзіраў АК. Але з іншага боку, чакаць, і нічога не рабіць, а потым быць абвінавачаным у бяздзеянні. Сітуацыя была патавай.

1 жніўня 1944 году, пасля пяці гадоў акупацыі, на вуліцах Варшавы залуналі тысячы бела-чырвоных сцягоў, і людзі былі ўпэўненыя, што перамога – справа некалькіх дзён – так згадвае пачатак паўстання яго ўдзельніца Аліна Бужа:

-Гэта было нешта неверагоднае. Чалавека апаноўвалі ўзнёслыя пачуцці, нейкая радасць, дзіцячае радасць. На самой справе мы не разумелі, што адбываецца і што з намі будзе далей. Кожны паўстанец памятае гэта пачуццё і ніколі не забудзе таго, што перажываў у першыя дні паўстання.

Гісторык Катажына Утрацкая таксама падкрэсліла, што паўстанцы памятаюць першыя дні паўстання як час эйфарыі і свабоды. «Яны былі маладымі людзьмі. Яны хацелі жыць і кахаць, а не маглі гэта рабіць на працягу пяці гадоў акупацыі».

Тадэвуш Яраш, які далучыўся да паўстанне ва ўзросце 15 гадоў успамінае, што дзень 1 жніўня 1944-га назаўжды змяніў жыццё многіх польскіх сем'яў:

-Мама паслала ўсіх трох на паўстанне: мужа і дваіх сыноў. Яе муж – мой бацька – афіцэр, не пусціць яго было не можна. Мой старэйшы брат меў тады 21 год, таксама прыдатны да змагання. Але як яна магла паслаць мяне? Мне не было нават 16! Бо так было трэба! Мы ўсе марылі аб гэтай гадзіне.

78-ай гадавіна пачатку Варшаўскага паўстанне прыпала на цяжкі час для Еўропы. Украінцы таксама як і палякі 80 гадоў таму вымушаны змагацца супраць варварскага агрэсара, які паставіў сабе за мэту знішчэнне цэлага народу. Паўстанец і былы старшыня Галоўнай управы Сусветнай асацыяцыі жаўнераў Арміі Краёвай Лешак Жукоўскі лічыць, што сёння ўкраінцы, як і варшаўскія паўстанцы 78 гадоў таму, змагаюцца свабоду:

-Паўстанне – гэта ўзброенае барацьба з ворагам з мэтай вяртання сабе свабоды. Адпаведна, мы змагаліся за свабоду. Мы не змаглі яе павярнуць, бо на іншым беразе Віслы ў нас быў таксама іншы вораг. Сітуацыя ва Украіне моцна нагадвае нашу, бо ўкраінцы таксама змагаюцца за сваю свабоду.

Варшаўскае паўстанне працягвалася 63 дні. Савецкая Армія спынілася па лініі Віслы і не дапамагла ў барацьбе з гітлераўцамі. У выніку здушэння Варшаўскага паўстання, якое адбывалася з маўклівай згоды Сталіна, нямецкія захопнікі знішчылі каля 80% гарадскіх будынкаў на левым беразе Віслы, ад іх рук загінула каля 200 тысяч варшавякаў. Варшаўскае паўстанне стала адной з самых крывавых старонак сучаснай польскай гісторыі.

iar/эж

Палякі адзначаюць 78-ю гадавіну Варшаўскага паўстання

01.08.2022 08:01
Пасля перапынку, выкліканага эпідэміяй, па ўсёй сталіцы праходзяць сотні мерапрыемстваў.

У Польшчы адзначаюць гадавіну Варшаўскага паўстання

01.08.2022 12:40
Краіна заплаціла вялікую цану за той збройны чын. Сучаснікі кажуць, што варта было гэта зрабіць і ўшаноўваюць памяць герояў паўстання.

Як жыхар Варшавы 16-гадовы скаўт Антоні Чаркоўскі перажыў сваю смерць ў жніўні 1944 г.

01.08.2022 13:40
«Лёгкі трэск. Шум у галаве. Салодка ў роце. Цішыня і спакой. Пасля шалёнага нервовага напружання цалкам расслабіўся. Нарэшце канец».