Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім аркас - старадаўні польскі дэсерт (РЭЦЭПТ)

30.04.2025 07:03
Гаворыцца, што аркас быў любімым дэсертам караля Яна ІІІ Сабескага.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім аркас - старадаўні польскі дэсерт
КухняShutterstock/Digital Storm

5 яечных жаўткоў

2 шклянкі малака

1/2 шклянкі цукру

1/2 шклянкі тлустых вяршкоў

сок і цэдра з паловы лімону

свежыя фрукты альбо цукаты 


Жаўткі ўзбіце з вяршкамі. Дадайце лімонны сок і цэдру.

Закіпяціце малако з цукрам. Зніміце з агню і, памешваючы, павольна ўліце жаўткі з вяршкамі. Зноў пастаўце на агонь і награвайце, пакуль маса не закіпіць і не загусцее. 

Атрыманую густую масу пералажыце на палатняную сурвэтку або некалькі слаёў марлі, завяжыце, дайце астыць і сцячы. 

Перакладзіце масу ў вазачкі, упрыгожце фруктамі альбо цукатамі. 

Смачна есці! 

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец