цеста
250 г мукі пшанічнай
150 г сметанковага масла
дробка солі
2 сталовыя лыжкі цукру
1 яйка
крэм
250 г Маскарпонэ
200 мл згушчанага малака
2 яйкі
500 г свежай маліны
Падрыхтоўка цеста
Форму для пірага дыяметрам 24 см вышмаруйце сметанковым маслам. Прасейце ў міску муку, дадайце нарэзанае кубікамі халоднае сметанковае масла, соль і цукар. Змяшайце, разатрыце інгрэдыенты пальцамі або здрабніце нажом на дошцы, пакуль яны не сфармуюцца ў крошку, дадайце яйка і ўручную злучыце інгрэдыенты ў гладкі шар. Пастаўце ў халадзільнік прыкладна на гадзіну.
Раскачайце цеста на кандытарскай дошцы таўшчынёй каля 1,5 см. Можна раскачаць, прысыпаўшы невялікай колькасцю мукі, але лепшы спосаб – раскачаць на паперы для выпечкі. Перакладзіце цеста разам з паперай у форму так, каб папера была наверсе, і пакрыйце ёю дно і бакі формы, затым зніміце паперу. Зрэжце лішкі цеста. Пастаўце ў халадзільнік на гадзіну.
Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Накрыйце цеста алюмініевай фольгай і пакладзіце на дно груз у выглядзе, напрыклад, сухіх бабоў або рысу, каб цеста не паднялося падчас выпякання. Пастаўце ў разагрэтую духоўку і выпякайце 15 хвілін.
Затым зніміце фольгу з грузам і запякайце яшчэ 15 хвілін. Дастаньце з духоўкі.
У місцы змяшайце сыр Маскарпоне з яйкамі і згушчаным малаком. Акуратна выліце на цеста і пастаўце ў духоўку. Выпякайце каля 15 хвілін.
Дастаньце з духоўкі і адразу ж шчыльна выкладзеце маліну, акуратна прыціскаючы яе да крэму.
Тарт падавайце астуджаным.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл