Клёцкі (кнэдлі) са слівамі
бульба – 500 г
мука пшанічная – 250 г
цукар – 80 г
сметанковае масла – 50 г
яечныя жаўткі – 3 шт.
слівы – 700 мл
соль па смаку
Мядова-міндальная глазур
сметанковае масла – 100 г
міндаль молаты – 50 г
мёд па смаку
паніровачныя сухары – 50 г
Прыгатаванне
Ачысціце бульбу, нарэжце кубікамі і адварыце ў падсоленай вадзе да мяккасці. Працадзіце і пакіньце прыкладна на 10 хвілін, каб выпарылася вада. Астылую бульбу адцісніце і разатрыце на аднастайную масу. Дадайце жаўткі і паступова ўсыпайце муку, замешваючы цеста. Цеста будзе гатова, калі не будзе ліпнуць да рук.
Слівы выбірайце сярэдняга памеру. Памыйце і абсушыце, дастаньце косткі, так, каб захаваць форму слівы. З гатовага цеста адрывайце невялікія кавалачкі, фармуйце з іх шарыкі і акуратна расплюшчвайце кожны ў руках. У цэнтр шарыка пакладзіце сліву, абкладзіце цестам і зляпіце, каб сфармаваць шарык.
У рондалі закіпяціце ваду з цукрам і маслам. Варыце клёцкі ў кіпячай вадзе каля 10-15 хвілін. Яны будуць гатовыя, калі выплывуць на паверхню. Пакіньце прыгатаваныя кнэдлі ў гарачай вадзе на некалькі хвілін, а затым выміце іх з рондаля.
Злёгку абсмажце міндаль і паніровачныя сухары на патэльні без тлушчу на сярэднім агні. Дадайце сметанковае масла і мёд.
Непасрэдна перад падачай на стол выкладзеце кнэдлі на патэльню і старанна абкачайце іх у міндалі і паніровачных сухарах. Выкладзеце клёцкі ў соусе на талеркі і ўпрыгожце, напрыклад, лісточкамі свежай мяты.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл