Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім кропавы соўс (РЭЦЭПТ)

20.09.2022 09:03
Кропавы соўс – папулярны дадатак у польскай кухні.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім кропавы соўс
Кропpixabay.com/jyliagorbacheva/free licence use

60 г сметанковага масла

4-5 сталовых лыжак пшанічнай мукі

300 мл цёплага малака

соль і чорны перац па смаку

100 – 150 мл тлустых вяршкоў высокай тлустасці (можна замяніць грэцкім ёгуртам)

пучок кропу

Сметанковае масла растапіце ў рондалі з тоўстым дном. Калі яно растане і з'явіцца пена, усыпце мукі і мяшайце каля 3 хвілін. Зніміце з агню і дайце трохі астыць на працягу хвіліны.
Падагрэйце малако. Улівайце малако ў рондаль раўнамерна, тонкім струменьчыкам, увесь час памешваючы. Пасля пастаўце на газ, усё яшчэ старанна памешваючы, пакуль соус не згусцее. Гэта зойме прыкладна 8 хвілін.

Напрыканцы дадайце спецыі, кроп і вяршкі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец