300 г мукі
300 г манных крупаў
300 г цукру
150 г сметанковага масла
10 яблыкаў (пажадана ранет або іншых кіслых)
20 г разынак
Разынкi замачыце ў алкаголю, напрыклад, роме.
Яблыкі ачысціце ад скуркі і натрыце на буйной тарцы. Адцісніце, калі зашмат соку. Яблыкі спалучыце з разынкамі.
Злучыце ў місцы муку, манныя крупы і цукар. Сухія інгрэдыенты падзяліце на чатыры часткі. На дно формы вылажыце пласт сухіх інгрэдыентаў, пакрыйце яго пластом яблыкаў. Затым зноў сухія складнікі, яблыкі і гэтак далей па чарзе.
На самым верху павінен быць пласт мукі, крупаў і цукру, а таксама нацёртае на буйной тарцы халоднае альбо замарожанае масла.
Выпякайце каля 60 хвілін у духоўцы пры 180 градусах.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
здымак ілюстрацыйны