Складнікі
Морква – 5 шт.
Масла сметанковае – 60 г.
Мука – 50 гр.
Булён
Соль, цукар
Вазьміце маладую моркву, дадайце сметанковае масла і тушыце пад крышкай. Калі маркоўка будзе гатовая, пратрыце праз сіта (можна выкарыстаць больш сучасныя метады).
Масла падсмажце з мукой i змяшайце з морквай, дадайце трохі солі, цукру, гароднінны булён, каб суп не быў занадта густым. Суп падаём з грэнкамі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл