Беларуская Служба

Кожны чацвёрты паляк пакутуе ад атлусцення

26.10.2022 16:07
Паводле даследаванняў, падчас пандэміі COVID-19, кожны еўрапеец набраў 5-6 кілаграмаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Трое з пяці палякаў маюць залішнюю вагу і кожны чацвёрты пакутуе ад атлусцення. Пра гэта казалі эксперты падчас канферэнцыі «Хвароба атлусцення 2022», якая прайшла ў Варшаве. Прафесар Павел Багданьскі(Paweł Bogdański) з Медычнага ўніверсітэта ў Познані і старшыня Польскага таварыства лячэння атлусцення, падкрэсліў, што, паводле справаздачы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, польскія дзеці набіраюць вагу найхутчэй у Еўропе:

- Мы лідары, калі гаворка ідзе пра тэмпы росту хваробы атлусцення сярод дзяцей і моладзі. Мы павінны прадпрыняць неадкладныя дзеянні з мэтай прыпынення гэтай адмоўнай тэндэнцыі. У адваротным выпадку неўзабаве ў Польшчы будзе вялікая колькасць дарослых грамадзян, якія хварэюць атлусценнем. Атлусценне ў дзяцінстве павялічвае ў 18 разоў рызыку ўзнікнення гэтай хваробы ў дарослым жыцці.

Пандэмія COVID-19 паказала сувязь паміж атлусценнем, спадарожнымі захворваннямі і цяжкай плынню каранавіруснай інфекцыі. Паводле даследаванняў, падчас пандэміі COVID-19, кожны еўрапеец набраў 5-6 кілаграмаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

У бліжэйшыя дні ў Польшчы прымуць рашэнне пра вакцынацыю ад каранавіруса малых дзяцей

26.10.2022 13:36
Еўрапейскае агенцтва па леках рэкамендавала пашырыць паказанні для выкарыстання вакцын у самых маленькіх дзяцей, ужо ад 6 месяца жыцця.