Грамадзяне Украіны змогуць скарыстацца бясплатным доступам да навучання ў галіне тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій. У набыцці новых ведаў павінна дапамагчы праграма IT Skills 4U, рэалізаваная Асацыяцыяй прадпрымальнікаў і працадаўцаў і кампаніяй Amazon Web Services.
Дзяржсакратар з Канцылярыі прэм'ера па пытаннях лічбавання Януш Цяшыньскі(Janusz Cieszyński) выказаў спадзяванне, што запуск праграмы і цеснае супрацоўніцтва будуць карысныя не толькі для Украіны, але і для Польшчы:
- Паводле мяне такое супрацоўніцтва, нягледзячы на жудасныя ваенныя абставіны, будзе карысным для ўсіх і прычыніцца да таго, што як Украіна, так і Польшча стануць лепшымі.
Старшыня Саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Цэзары Казьмерчак(Cezary Kaźmierczak) сказаў, што доступ да курсаў паказвае, як мяняецца дапамога, якую Польшча аказвае Украіне:
- Дзякуючы Amazon Web Services мы стараемся дапамагчы бежанцам з Украіны здабыць новыя кваліфікацыі і знайсці сабе месца на рынку працы.
Ён падкрэсліў, што гуманітарная дапамога мела ключавое значэнне на пачатку вайны, а цяпер усё больш важным становіцца павышэнне кваліфікацыі ўкраінцаў і дапамога ў адбудове краіны пасля вайны.
Праграма будзе даступная не толькі для ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, але таксама ва Украіне і ў іншых краінах. Курсы павінны дапамагчы набыць новыя веды і знайсці працу ў сферы тэхналогій і IT.
IAR /аз