Інгрэдыенты (на 4 катлеты)
5 звараных укрутую яек
1 сырое яйка
соль, перац
1 сталовая лыжка паніровачных сухароў
1 сталовая лыжка пятрушкі або кропу
1 сталовая лыжка зялёнай цыбулі
сухары для паніроўкі
Ачысціце звараныя ўкрутую яйкі, пакладзіце ў міску і старанна разатрыце відэльцам. Дадайце сырое яйка, соль, перац, 1 сталовую лыжку паніровачных сухароў, пятрушку або кроп і зялёную цыбулю. Старанна змяшайце і сфармуйце 4 катлеты, моцна прыціскаючы.
Абваляйце ў паніровачных сухарах і пастаўце ў халадзільнік прыкладна на 2 гадзіны, каб смакі аб’ядналіся.
Разагрэйце 3 сталовыя лыжкі сметанковага масла. Калі яно нагрэецца, пакладзіце катлеты, скіньце агонь да сярэдняга і смажце да румянага колеру, прыкладна па 3 хвілін з аднаго боку.
У катлеты можна дадаць трохі дробна трохі цёртага сычужнага сыру альбо сыру фета. У такім выпадку катлеты робім не з пяці, а чатырох яек.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл