Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем традыцыйны рыбны суп з польскага рэгіёну Мазуры (РЭЦЭПТ)

30.11.2022 06:03
Рыбны суп з Мазураў – гэта традыцыйная ў тых месцах страва, таму што згаданы польскі рэгіён славіцца сваім паазер'ем.
Аўдыё
Zupa ze świeżych ryb
Zupa ze świeżych rybShutterstock/Sea Wave

Інгрэдыенты

1 кг свежага акуня
2 памідоры
1 л агародніннага булёну (загадзя прыгатаванага)
1/3 шклянкі густой смятаны
пучок кропу або/і пятрушкі, соль, перац

Спосаб падрыхтоўкі

Рыбу памыць, пачысціць, пакласці ў кіпячы булён і варыць каля 30 хвілін. Мяккую рыбу дастаць на талерку, астудзіць, выдаліць косткі, галовы выкінуць, а ачышчанае мяса зноў пакласці ў булён.

У смятану дадайце невялікую колькасць гарачага булёну, размяшайце, каб не зварылася, і павольна ўліце ў рондаль, старанна перамешваючы. Запраўце соллю і перцам, зніміце рондаль з агню.

Дадайце дробна нарэзаныя, ачышчаныя са скуркі памідоры і пасыпце суп зелянінай. Можна падаваць з макаронай, паклаўшы яе ў талерку і заліўшы супам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

здымак ілюстрацыйны

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец