Агулам былі занятыя 10 тысяч з даступных 12 тысяч ложкаў. Некаторыя бальніцы адклалі планавыя прыёмы, іншыя шукалі месцы ў дзіцячых аддзяленнях у іншых установах.
Міністэрства аховы здароўя абвясціла пра павелічэнне колькасці ложкаў у бальніцах і запасах лекаў, а таксама аб увядзенні аналізаў на грып, ВРІ (вострая распіраторная інфекцыя) і COVID-19.
– Апошнім часам у нас у аддзяленні апынулася столькі дзяцей, якія патрабуюць пастаяннага назірання, што ў нас скончыліся пульсаксіметры, – распавядае адзін з дактароў. Ён дадае, што з ВРІ вірусам у асноўным дзеці ва ўзросце да пяці гадоў.
– Я прымала шмат маленькіх пацыентаў з высокай тэмпературай, – расказвае доктар, якая дзяжурыла 24 снежня.
У верасні і кастрычніку ў бальніцах панаваў COVID-19, лістапад і снежань праходзяць пад знакам грыпу і ВРІ.
– Стала больш дзяцей з ВРІ і грыпам А. Рост у параўнанні з мінулым перыядам – 30 працэнтаў, – кажа Станіслаў Стэнпнеўскі (Stanisław Stępniewski), дырэктар дзіцячага шпіталю ў Кракаве.
Эвэліна Говін, намесніца кіраўніка аддзялення назірання і інфекцыйных захворванняў Вялікапольскага педыятрычнага цэнтра, кажа, што сітуацыя стала настолькі сур’ёзнай, што прыйшлося прыпыніць планавы прыём, каб вызваліць месца для дзяцей з ВРІ і грыпам.
У аддзяленнях хуткай дапамогі 100% прырост, у інфекцыйных аддзяленнях – 90 %.
– Каля 70 працэнтаў хворыя на грып, ВРІ і іншыя грыпападобныя вірусы. Акрамя таго, мы назіраем павелічэнне пацыентаў у начны і святочны перыяд, – паведамляе Агнешка Дэанізяк (Agnieszka Deoniziak) з прэс-службы ўстановы.
На думку экспертаў, перапоўненасць дзіцячых стацыянараў з'яўляецца вынікам адначасовага перакрыцця грыпу, COVID-19 і ВРІ. Дзеці падвяргаюцца нападам з розных бакоў і іх імунітэт значна зніжаецца, асабліва маленькіх.
– Цяжарныя жанчыны правялі час у ізаляцыі. Яны не перадалі імунітэт да вірусаў дзецям, – тлумачыць доктар Эвеліна Говін (Ewelina Gowin). Больш чытайце ў выданні Dziennik Gazeta Prawna.
вх