Новы год прынёс рэкордна высокую для студзеня максімальную тэмпературу амаль у ста гарадах Польшчы. Цяплей за ўсё было ў Варшаве, на вымяральнай станцыі «Акэнце» сіноптыкі зафіксавалі 18,9 градуса Цэльсія.
Прэс-сакратар Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі Гжэгаж Валіеўскі(Grzegorz Walijewski), паведаміў, што крыху ніжэйшая тэмпература была зафіксавана ў 1999 годзе ў вёсцы Пшэнна (Pszenno) ў Ніжняй Сілезіі. Тады тэрмометры паказвалі 18,6 градуса Цэльсія.
Гжэгаж Валіеўскі дадаў, што гэта вельмі вялікая анамалія, паколькі 1 студзеня ў Польшчы павінна быць на 16 градусаў халадней:
- Калі седэрнесутачная тэмпература перавышае 15 градусаў, то гаворка ідзе пра тэрмічнае лета. Такім чынам, першы дзень 2023 года ў сталіцы і Слубіцах на Захадзе Польшчы быў, на самой справе, тэрмічным летам. У Варшаве тэрмометры зафіксавалі 18,9 градуса Цэльсія. Гэта экстрэмальна высокая тэмпература.
Максімальны тэмпературны рэкорд студзеня таксама быў пабіты ў Чэхіі, Беларусі, Эстоніі і Даніі. Напрыканцы тыдня ў Польшчы пахаладае. У чацвер на паўночным усходзе і ўсходзе краіны можа выпасці снег.
IAR/аз