На гэтым тыдні Польшча апынецца ў патоку вільготнага, але цёплага паветра, які ідзе з Атлантычнага акіяна, з чацвярга па ўсёй краіне пацяплее.
Эмілія Шэўчак з Інстытуту метэаралогіі і воднай гаспадаркі Польшчы паведамляе, што ў чацвер надвор’е істотна палепшыцца. «На захадзе Польшчы максімальная тэмпература складзе 10 градусаў цяпла. У ноч з чацвярга на пятніцу будзе моцны плюс. У наступныя дні магчымыя ападкі, але месцамі праяснення», – падкрэсліла Эмілія Шэўчак.
У навагоднюю ноч стане яшчэ цяплей. Тэрмометры тады могуць паказваць нават 15-16 градусаў Цэльсія на захадзе краіны, і каля 6-7 градусаў Цэльсія на ўсходзе Польшчы.
iar/эж