Беларуская Служба

Мінадукацыі ўводзіць змены ў экзамен на атэстат сталасці

05.01.2023 09:01
Пасля перапынку, выкліканага пандэміяй, вернуцца абавязковыя вусныя экзамены па польскай і сучаснай замежнай мовах.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.PublicDomainPictures /pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлетнi экзамен на атэстат сталасці ў Польшчы, гэтак званая «матура» будзе адрознівацца ад таго, што здавалі выпускнікі сярэдніх школаў у апошнія два гады. Міністэрства адукацыі і навукі падрыхтавала змены, каб лепш праверыць веды выпускнікоў.

Сёлета пасля перапынку, выкліканага пандэміяй каранавіруса, вернуцца абавязковыя вусныя экзамены па польскай і сучаснай замежнай мовах.

Інакш будуць выглядаць таксама экзаменацыйныя аркушы па польскай мове. Выпускнікі атрымаюць не адзін, а два аркушы і будуць мець 4 замест 3 гадзіны на выкананне заданняў.

У сваю чаргу на экзамене па матэматыцы на базавым узроўні не будзе самых балавых заданняў затое больш заданняў на адзін і два балы. Будзе і больш «адкрытых» заданняў.

Сёлетнія экзамены на атэстат сталасці ў Польшчы пачнуцца 4 траўня.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка