Для прыгатавання рвакаў з Мазовіі спатрэбіцца звараная, тоўчаная бульба, пшанічная мука, 1-2 яйкі, соль, перац.
У бульбяное пюрэ дадайце яйкі, дробку солі і перцу ды столькі ж мукі, каб атрымалася лёгкае для фармавання і даволі эластычнае цеста. Старанна яго разатрыце.
Затым адшчыпвайце невялікія кавалачкі і фармуйце ў руках не вельмі тонкія макароніны. Апусціце ў кіпячую падсоленую ваду. Гатуйце коратка.
Падавайце, для прыкладу, паліўшы растопленым сметанковым маслам альбо ў якасці гарніру да мясной ці іншай стравы.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл