Інгрэдыенты
булён з гародніны – 2 л
часнык – 2 зубчыкі
кмен – 50 г
сметанковае масла – 1 ст. л.
мука – 1 ст. л.
смятана – 1 шклянка
пятрушка – 0,5 пучка
цукар – 1 ч.л
соль, перац
Давесці булён да кіпення. Дадаць кмен і старанна перамяшаць. Сметанковае масла растапіць, усыпаць муку, абсмажыць да залацістага колеру. Дадаць у адвар кмен разам з раздробленым часныком. Давесці да кіпення, перыядычна памешваючы.
Варыць некалькі хвілін на слабым агні, пазней працадзіць. Некалькі лыжак супу змяшаць са смятанай і ўліць у рэшту супу, каб смятана не зварылася. Зноў давесці да кіпення, пастаянна памешваючы.
Заправіць соллю, цукрам, перцам і па жаданні соевым соусам. Пасыпаць пятрушкай.
Падаваць можна з тостамі, абсмажанымі на патэльні і пашмараванымі зубчыкам часныку, альбо з грэнкамі, якія ўсыпаем у суп.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
на відэа: адзін з варыянтаў кменнага супу