Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем гамілкі – тварожную закуску з гор Бяшчады (РЭЦЭПТ)

24.01.2023 07:01
Гэтая страва арыгінальная, смачная, простая ды робіцца лёгка і хутка.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем гамілкі – тварожную закуску з гор Бяшчады
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneSunny Forest/Shutterstock

Інгрэдыенты 

1 кг тлустага клінковага сыру альбо тварагу 

1 сталовая лыжка сметанковага масла 

3 чайныя лыжкі сушанай мяты 

1 літр аліўкавага алею 

3-4 зубчыка часныку 

Сыр (тварог) злучаем з маслам, мятай і старанна расціраем. Фармуем невялікія шарыкі, крыху прыплюснутыя. Выкладваем на бляху і сушым пры тэмпературы 75°, пакідаючы дзверцы прыадчыненымі. Праз гадзіну дастаём і пакідаем на паўдня ў цёплым і сухім месцы. Гамілкі гатовыя. Паліваем аліўкавым алеем і падаём. 

Калі мы хочам захоўваць гамілкі, іх трэба пакласці ў слоік і заліць аліўкавым алеем. У такім выглядзе сыр можна захоўваць месяц. 

Смачна есці! 

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец