Інгрэдыенты
1 кг бульбы
1 яйка
1 вялікая цыбуліна
паўшклянкі сачавіцы (пажадана зялёнай)
кавалак бекону (пажадана вэнджанага)
3-4 ст. лыжкі пшанічнай мукі
соль, перац
алей
1. Замачыце сачавіцу на ноч.
2. Асобна адварыць бульбу ў мундзірах і сачавіцу. Астудзіце.
3. Ачысціце і здрабніце бульбу. Яна павінны мець злёгку клейкую кансістэнцыю, як бульбяное пюрэ. Дадайце да бульбы яйка і муку. Цеста павінна быць эластычным і не ліпнуць да рук.
4. Цыбулю і бекон нарэжце невялікімі кубікамі. Абсмажце на алеі, запраўце соллю і перцам.
5. У залежнасці ад памеру сачавіцы яе можна здрабніць або пакінуць у першапачатковым выглядзе. Абсмажце на патэльні.
6. З бульбяной масы сфармуйце невялікія аладкі, у цэнтр дадайце па сталовай лыжцы начынкі, заклейце край. Надайце прастакутную форму. Выпякайце ў духоўцы пры тэмпературы 180-190 градусаў каля 40 хвілін. Замест духоўкі можна абсмажыць у фрыцюры.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
на відэа: адзін з варыянтаў стравы