Інгрэдыенты
600 г бульбы
1 сталовая лыжка крухмалу
3/4 шклянкі пшанічнай мукі
1 яйка
500 г фаршу (ялавічына і свініна)
1 цыбуліна
2 зубчыкі часныку
зялёная пятрушка
1/2 шклянкі паніровачных сухароў
соль
перац
алей для смажання
Падрыхтоўка
1. На вялікай патэльні разагрэйце алей, нарэжце дробнымі кубікамі цыбулю і пакладзіце ў растоплены тлушч. Часнык прапусціце праз прэс. Абсмажце цыбулю і часнык да залатога колеру, затым дадайце фарш і размяшайце. Смажце ўсё гэта некалькі хвілін. Дадайце здробленую пятрушку, запраўце соллю і перцам.
2. Звараную і астылую бульбу прапусціце праз мясарубку, дадайце адно цэлае яйка, крухмал, пшанічную муку, палову чайнай лыжкі солі і ўсё змяшайце рукамі.
3. З гатовай бульбяной масы сфармуйце круглыя аладкі, у сярэдзіну пакласці сталовую лыжку фаршу, зляпіце і сфармуйце катлеты. У завяршэнне абваляйце катлеты ў паніровачных сухарах і абсмажце іх на разагрэтым алеі з кожнага боку, пакуль яны не падрумяняцца.
4. Гатовыя бліны перакладзіце на талерку з папяровым ручніком, каб сцёк лішні тлушч. Падавайце цёплымі з вашым любімым соусам або смятанай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл