Інгрэдыенты
1,5 кг бульбы
40 г вэнджанага бекону
2 цыбуліны
2-3 сталовыя лыжкі пшанічнай мукі
1 сталовая лыжка алею
2 зубчыкі часныку
соль
чорны перац
Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Нарэжце кубікамі цыбулю і бекон. На патэльні разагрэйце алей і абсмажце ў ім цыбулю да залацістага колеру. Дадайце часнык і смажце каля 1 хвіліны, часта памешваючы. Дадайце бекон і абсмажце да залацістага колеру. Зніміце патэльню з агню.
Бульбу ачысціце і натрыце на дробнай тарцы. Адцісніце сок і пакладзіце ў міску.
Дадайце абсмажаны бекон з цыбуляй, пакінуўшы 2 сталовыя лыжкі топленага тлушчу.
Дадайце муку, пасаліце і паперчыце, замясіце аднастайную масу.
Выкладзіце форму пергаментам. На дно выліце тлушч, які застаўся ад растопленага бекону. Выкладзеце бульбяную масу.
Пастаўце ў духоўку і выпякайце каля 2 гадзін. Верх павінен падрумяніцца, а бакі трохі адыходзіць ад формы.
Бабку можна падаваць як гарачай, так і халоднай з дадаткамі, такімі як хрэн, смятана або агуркі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл