Беларуская Служба

Канец Інтэрнэту, якім мы яго ведаем. Быццам бы для нашай зручнасці

14.02.2023 17:38
Інтэграцыя штучнага інтэлекту з пошукавымі сістэмамі можа быць вялікай дапамогай, але гэта таксама выклікае шмат сумневаў.
 .
Ілюстрацыйнае фота.frantic00/Shutterstock

Штучны інтэлект адкажа на пытанні, якія задаюць пошукавыя сістэмы. Гэта можа выглядаць невялікім крокам, але разам з тым  можа цалкам змяніць тое, як мы выкарыстоўваем Інтэрнэт. Інтэрнэт-карыстальнікі робяць да 10 мільярдаў запытаў у дзень. Але палова пытанняў застаецца без адказу, бо людзі выкарыстоўваюць пошукавыя сістэмы для таго, для чаго яны не былі створаны. Яны выдатна знаходзяць, напрыклад, патрэбны вэб-сайт, але церпяць няўдачу, калі справа даходзіць да больш складаных адказаў, кажа Юсуф Мехдзі, віцэ-прэзідэнт Microsoft. Кампанія абвясціла, што знайшла рашэнне. Неўзабаве яе пошукавік Bing будзе інтэграваны са штучным інтэлектам, які будзе прачэсваць вэб-рэсурсы ад нашага імя і знаходзіць адказ на кожнае пытанне. Ён таксама зможа напісаць рэзюмэ дакумента, адправіць электронную пошту калегам і запланаваць мядовы месяц. Чакаецца, што рашэнне, якое пакуль знаходзіцца на стадыі тэставання, у бліжэйшы час атрымае шырокае прымяненне. Дзякуючы гэтаму вам не прыйдзецца самому пераходзіць па спасылках і збіраць інфармацыю  па драбінках на сайтах, Bing зробіць гэта за вас.

Але Microsoft не адзіная ў памкненнях палепшыць інтэрнэт. Над уласнымі рашэннямі таксама працуе Google (яе Bard плануецца інтэграваць з пошукавікам у гэтым годзе), а таксама кітайская Baidu. І пошукавыя сістэмы - гэта толькі пачатак, бо хутка віртуальны памочнік з'явіцца і ў офісным пакеце Microsoft. Каб загадаць штучнаму інтэлекту шукаць у Інтэрнэце ад нашага імя, вам нават не трэба будзе пакідаць дакумент, над якім вы парцуеце.

Хоць інтэграцыя штучнага інтэлекту з пошукавымі сістэмамі можа быць вялікай дапамогай, яна таксама выклікае шмат сумневаў.

Перш за ўсё, наконт якасці ведаў, якія прадастаўляюць пошукавыя сістэмы.

Ёсць і пытанні абароны дадзеных карыстальнікаў сеткі і правоў на кантэнт, які яны ствараюць. Як прыклад, стваральнік Midjourney (Midjourney - гэта незалежная даследчая лабараторыя, якая стварае аднайменную праграму штучнага інтэлекту, што стварае выявы з тэкставых апісанняў

) адкрыта прызнаўся, што яго інструмент крадзе чужую працу – але што далей? Цяпер не хапае канкрэтных заканадаўчых рашэнняў, якія дакладна вызначалі б рамкі выкарыстання чужых твораў.  Матэрыял цалкам чытайце ў Dziennik Gazeta Prawna.

вх