У 2022 годзе ў Германію з Украіны прыбылі каля 1,1 мільёна бежанцаў, што азначае, што колькасць прыбыўшых з Украіны ў 2022 годзе была большай, чым прыток імігрантаў з Блізкага Усходу падчас міграцыйнага крызісу 2015 года, гэта дадзеныя Федэральнага статыстычнага ведамства Германіі, піша Rzeczpospolita.
Паводле звестак статыстычнага ўпраўлення, у перыяд з 2014 па 2016 год колькасць уцекачоў з Усходу ў Германіі склала каля 834 000 чалавек.
Дзве траціны бежанцаў з Украіны прыбылі ў Германію ў першыя тры месяцы пасля пачатку вайны, у перыяд з сакавіка па травень 2022 года.
Між тым, паводле апошніх звестак Памежнай службы Польшчы, з 24 лютага 2022 года ў Польшчу з Украіны заехалі 9,864 мільёна чалавек, а выехалі – 7,984 млн чалавек.
вх