Беларуская Служба

Памежны пераход у Баброўніках закрылі пасля арышту арганізаванай злачыннай групы

16.02.2023 12:58
На Падляшшы цяпер няма дзейнага аўтамабільнага памежнага пераходу з Беларуссю.
Bobrowniki, zdjęcie ilustracyjne
Bobrowniki, zdjęcie ilustracyjnestrazgraniczna.pl

Паводле інфармацыі Нацыянальнай пракуратуры, міністр Марыюш Каміньскі абвясціў пра закрыццё памежнага пераходу ў Баброўніках праз два дні пасля таго, як стала вядома, што былі затрыманыя першыя асобы са злачыннай групы, якая тут дзейничала, у тым ліку мытнікі гэтага пераходу. Страты дзяржаўнай казны складаюць сотні мільёнаў злотых.

Крыніцы Gazeta Wyborcza паведамілі, што затрыманне групы мытнікаў з Баброўнікаў адбылося да таго, як 9 лютага міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі абвясціў рашэнне аб закрыцці памежнага пераходу.

«У сувязі з пастановай Сейма Рэспублікі Польшча па справе Анджэя Пачобута я паручыў падрыхтаваць заяўкі на ўключэнне ў санкцыйныя спісы асобаў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі, адказных за рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі. У той жа час, у сувязі з важным інтарэсам дзяржаўнай бяспекі, я вырашыў прыпыніць да далейшага паведамлення, з 10 лютага гэтага года ад 12.00, рух на польска-беларускай мяжы ў Баброўніках«, – гаварылася ў паведамленні кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюша Камінскага.

Сёння Памежная служба апублікавала афіцыйнае паведамленне, што затрыманая арганізаваная злачынная група, адказная за найбуйнейшую ў гісторыі кантрабанду цыгарэт з Беларусі ў Польшчу. Абвінавачванні ў гэтай справе выстаўленыя 18 польскім грамадзянам. Расследаванне вядзецца пад наглядам Падляскага падраздзелу міжраённага аддзела па справах арганізаванай злачыннасці і карупцыі краёвай пракуратуры.

У 2020-2021 гадах арганізаваная злачынная групоўка кантрабандай пераправіла з Беларусі ў Польшчу больш за 18,8 мільёна пачкаў цыгарэт, у выніку чаго дзяржаўнае казначэйства атрымала страты больш чым на 437 мільёнаў злотых. У шырокіх мерапрыемствах (якія адбыліся на мінулым тыдні) прынялі ўдзел каля 200 супрацоўнікаў розных службаў, прайшлі вобшукі больш чым па 30 адрасах.

На чале арганізаванай злачыннай групы стаяў затрыманы ў Варшаве 59-гадовы грамадзянін Польшчы, ураджэнец Падляскага ваяводства. Цяпер мужчына жыве ў Варшаве. Ён адказваў за заказ цыгарэт у Беларусі, арганізацыю кантрабанды цыгарэт праз мяжу і за іх далейшае распаўсюджванне.

вх

«Не пакінем гэтага». Польшча будзе дамагацца пашырэння санкцый да Беларусі за прысуд Пачобуту

09.02.2023 15:25
Старшыня камісіі замежных справаў Сейму Радослаў Фогель заявіў, што будуць рашучыя захады для вызвалення Анджэя Пачобута.