Беларуская Служба

СААЗ: Да 2030 года дэпрэсія стане самай распаўсюджанай хваробай у свеце

23.02.2023 10:50
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, дэпрэсіяй хварэюць 280 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) папярэджвае, што да 2030 года дэпрэсія стане самай распаўсюджанай хваробай у свеце. У Польшчы за апошнія амаль 10 гадоў на 59 працэнтаў павялічыўся продаж антыдэпрэсантаў. 23 студзеня адзначаецца Нацыянальны дзень барацьбы з дэпрэсіяй. Ён быў заснаваны ў 2001 годзе Міністэрствам аховы здароўя, каб звярнуць увагу на сур'ёзны характар гэтага захворвання, якое развіваецца гадамі, часта незаўважна. Захварэць дэпрэсіяй можа ў любым узросце, незалежна ад полу і сацыяльнага становішча.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, дэпрэсіяй хварэюць 280 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце (каля 3,8 працэнта насельніцтва). У 2020 годзе дэпрэсія была другім па распаўсюджанасці захворваннем у свеце.

Насцярожвае рост сімптомаў дэпрэсіі сярод дзяцей і падлеткаў. Па дадзеных Форума барацьбы з дэпрэсіяй у 2022 годзе клінічнай дэпрэсіяй хварэлі,1 працэнт дзяцей дашкольнага ўзросту, 2 працэнты дзяцей у групе 6-12 гадоў і да 20 працэнтаў у групе старэйшых падлеткаў.
Паводле паліцыі, у 2021 годзе колькасць спроб суіцыду вырасла амаль на адну пятую.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка