Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім запяканыя варэнікі з Падляшша (РЭЦЭПТ)

23.02.2023 19:57
Гэтая страва смачная, вельмі сытная і робіцца нескладана.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім запяканыя варэнікі з Падляшша
Архітэктура тыповай вёскі на Падляшшы Fotokon/shutterstock.com

Інгрэдыенты

цеста

1 кг мукі

пачак сметанковага масла

шклянка вяршкоў 18%

4 яйкі

0,5 лыжачкі солі

0.5 лыжачкі цукру

Начынка

1 кг свінога кумпяку

0,5 кг цыбулі

соль, перац

Мяса прапусціце праз буйную мясарубку, змяшайце з дробна нарэзанай цыбуляй, дадайце трохі гарачай вады. Запраўце соллю і перцам.

У міску з мукой дадайце масла, соль, цукар і разатрыце. Дадайце яйкі, а пасля вяршкі, змяшайце, потым усыпце муку і зноў змяшайце. Усыпайце муку, пакуль цеста не перастане ліпнуць да рук. Раскачайце цеста таўшчынёй прыкладна 3-4 міліметры. Выражце кругі каля 12 см у дыяметры. Пакладзіце начынку і склейце. Выкладзіце на бляху, засланую пергаментам. Вышмаруйце варэнікі яечным бялком. Паставіць у духоўку на 35 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў Цэльсія.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец