Амаль паўтара мільёна ўцекачоў з Украіны маюць намер застацца ў Польшчы даўжэй, такія дадзеныя агучылі ў МУС Польшчы. Паўтара мільёна чалавек – гэта людзі, якія маюць ідэнтыфікацыйны нумар PESEL, адпаведна з'яўляюцца «бачным» для дзяржаўнай адміністрацыі.
Вельмі добрым паказнікам адаптацыі гэтай агромністай колькасці новых жыхароў Польшчы зʼяўляецца ўзровень працаўладкаванне. 80% паўналетніх украінцаў, якія прыбылі з Украіны пасля 24 лютага 2022 г., знайшлі працу ў Польшчу.
У гэтыя 80% уваходзіць і наша сённяшняя гераіня Святлана, якая месяц пражыла пад расійскай акупацыяй на паўднёвым усходзе Украіны, а потым адважылася дабірацца да Польшчы:
-Да нас яны прарваліся з Херсоншчыне, акупанты рухаліся вельмі хутка і 28 лютага ўжо з’явіліся ў нашым сяле каля Бярдзянска. У нашым раёне цэнтралізаванага супраціву не было, у суседнім сяле наша авіяцыя ці партызаны ўзарвала адзін расійскі танк.
Спачатку намагаліся з імі размаўляць. Яны ўсе як адзін казалі нам, што збіраліся на вучэнні, а не на вайну. Мясцовыя намагаліся кідацца на такні з віламі і лапатамі, нават некаторым удавалася прагнаць іх з уласных падворкаў. Пазней паўсюль з’явіліся іх блокпасты і стала зразумела, што з віламі не паваюеш.
Чарга па бензін у акупаваным Бердзянску, сакавік 2022 г.
Імкліва стала пагаршацца сітуацыя з харчаваннем і бытам. З крамаў пачалі знікаць самыя неабходныя тавары, адразу знік газ і адпаведна знікла ацяпленне. Пазней знікла і электрычнасць і тады мы вырашылі выязджаць, чакалі калі акупанты адкрыюць «гуманітарны калідор». (...)
Напэўна вашая дарога ў свабодную частку Украіны была складаная і доўгая. Што вас уразіла больш за ўсё, што з гэтага падарожжа вы будзеце памятаць усё жыццё.
-Дарога сапраўды была цяжкая і доўгая. Мне здаецца 16 блок-пастоў, пераважна там стаялі «дэнэры». Разумееце, якое там было стаўленне да нас. Ніколі не забуду калі на пад’ездзе да чарговага блок-паста ўбачыла гару выкінутых белых стужак і розных белых ануч. Не адразу ўцяміла, што гэта быў першы ўкраінскі блокпост, а людзі выкідалі, матэрыял, якім пазначалі свае машыны. Былі слёзы, было шчасце... Нарэшце мы на свабодзе. Гэтага не забуду ніколі.
Вы ўжо 11 месяцаў жывяце ў Польшчы, амаль адразу знайшлі сабе працу. Ці вы выйшлі ў зону камфорту? Збіраецеся вяртацца дадому?
-Так, я неяк знайшла сябе, але прыехала да дачкі, мне было прасцей. Я вельмі хутка знайшла працу – праз месяц пасля прыезду. Не валодаючы мовай, уладкавалася ў адну з гандлёвых сетак. Польшча імкліва адкрылася для нас, дазволіла працаўладкоўвацца без перапонаў, нейкім чынам легалізавала нас. Думаю, што ў адваротнай сітуацыі, ва Украіне такое было бы немагчыма.
Вывучаю мову на бясплатных курсах для мігрантаў, адчуваем вельмі прыязнае стаўленне, але цяжка казаць пра зону камфорту. Я жыву думкамі пра вяртанне дадому. Чакаем лета і вясны, чакаю вызвалення свайго сяла. Я абавязкова вярнуся дадому. (...)
У размове з Беларускай службай Польскага радыё спадарыня Святлана прыгадала падзеі гадавой даўніны – пачатак вайны, сваю эвакуацыю ў Польшчу, а таксама распаяла пра адаптацыю ў гэтай краіне.
Слухайце аўдыё!
эж