Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем традыцыйны суп з польскага рэгіёну Кашубы (РЭЦЭПТ)

28.02.2023 18:27
Суп на базе маслёнкі – арыгінальны, смачны, сытны і просты.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем традыцыйны суп з польскага рэгіёну Кашубы
mat. ilustracyjne
mat. ilustracyjneshutterstock.com

Інгрэдыенты

бульба – 3-4 шт

невялікая морква

маленькі корань пятрушкі

цыбуля – 1 шт.

часнык – 1 зубчык

маслёнка – 1 л

мука 1 ст. лыжка

кавалачак бекону або сала

вада

лаўровы ліст

соль, перац

Бульбу, моркву і корань пятрушкі пачысціць і нарэзаць кубікамі. Уліць трохі вады і варыць да гатоўнасці. Калі любіце лаўровы ліст, то можна дадаць да бульбы.

Бекон нарэзаць саломкай, цыбулю – дробнымі кубікамі. Часнык таксама дробна нарэзаць.
На сухой патэльні растапіць бекон, дадаць нашаткаваную цыбулю, астудзіць. У апошнюю чаргу дадаць часнык і больш не смажыць, каб часнык не гарчыў.

Сталовую лыжку мукі развесці ў маслёнцы. Калі бульба стане мяккай, уліць у рондаль з гароднінай маслёнку і давесці да кіпення. Дадаць у рондаль бекон з цыбуляй.

Заправіць па смаку соллю і перцам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец