Веды на гэтую тэму звычайна вельмі інтуітыўныя, без ведання дэталяў аб прынцыпах дэмакратыі. Мэта курса – расказаць пра ўсё гэта зразумелай мовай і з канкрэтнымі прыкладамі. «Мы хочам зрабіць так, каб у Беларусі цяпер і ў будучыні не было падмены паняццяў», – кажа адзін са стваральнікаў праекту Аляксандр Шлык, які шмат гадоў займаецца вывучэннем паняцця дэмакратыі.
-Каб падчас абмеркавання дэмакратыі, людзі добра разумелі, што яны абмяркоўваюць. Калі адзін кажа, што хоча прапарцыйную сістэму, а іншы мажарытарную, каб яны добра разумелі, чаго яны хочуць. Каб яны былі ўпэўненыя, што абмяркоўваюць адно і тое ж. Гэта не заўсёды відавочна, паколькі гэта вельмі складаныя паняцці. Мы таксама імкнуліся да таго, каб не было падмены паняццяў у палітычным сэнсе. Заўсёды існуе рызыка, што, калі мы будзем будаваць дэмакратыю, то будуць палітыкі і дзеячы, якія не заўсёды будуць паважаць паняцці правоў чалавека і вяршэнства права. Мы хочам зрабіць так, каб нашае грамадства было зацікаўленае тым, каб зрабіць у нашай краіне сістэму, заснаваную на правах чалавека і вяршэнстве права. Каб падштурхоўваць і палітыкаў прытрымлівацца гэтых паняццяў.
Курс складаецца з пяці модуляў. У кожным з іх ёсць відэалекцыя, матэрыялы, якія можна спампаваць, таксама ёсць кейс, інтэрв’ю, мініквіз, дзе можна праверыць свае веды. Па выніках пройдзенага курсу можна прайсці тэст і атрымаць ананімны сертыфікат. Ён дазволіць перайсці на больш высокі ўзровень праекту, які плануецца запусціць у будучыні. Курс не вымагае рэгістрацыі. А яго галоўны слоган: «Быць актыўнымі грамадзянамі – гэта справа выбару».
Першы вучэбны модуль называецца «Дэмакратыя».
-У свеце не існуе адзінай найлепшай мадэлі дэмакратыі. Іх шмат. На розных этапах розныя мадэлі працуюць па-рознаму, нават у адной краіне. Няма таксама найлепшага паняцця, што такое дэмакратыя. Вельмі часта лягчэй зразумець дэмакратыю, калі паглядзець на тое, што дэмакратыяй не з’яўляецца, – расказвае Аляксандр Шнык.
Дэмакратыя – гэта кіраванне ад імя ўсяго народу, а не кіраванне ад імя большасці ў народзе, тлумачыць Аляксандр Шнык. У дэмакратыі павінны ўлічвацца інтарэсы і правы меншасці.
Два асноўныя прынцыпы дэмакратыі: 1. Народны кантроль: людзі павінны жыць па правілам, прыдуманымі і якія кантралююцца імі самімі.
2. Палітычная роўнасць: кожны чалавек удзельнічае ў кіраванні краінай, а кіраванне павінна рэалізоўвацца ад імя людзей, а не эліт.
Дэмакратыі бываюць розныя, але няма дэмакратыі без выбараў. Дэмакратыя звязаная з правамі чалавека. Без іх не можа быць нармальнай дэмакратычнай сістэмы. Падмуркам дэмакратыі з’яўляецца вяршэнства права, без гэтага не могуць рэалізоўвацца правы чалавека. Для правільнага функцыянавання вяршэнства права павінна быць добрая судовая сістэма.
У кожным модулі разглядаецца канкрэтны кейс. У першым апрацоўваецца кейс «Францыя і Беларусь: канстытуцыя і палітыка – агульнае і рознае».
Курса «Справа выбару» шукайце на сайце vybar.org.
Прэзентацыя першага модулю адбылася ў Беларускім моладзевым хабе. Наступныя модулі таксама будуць прэзентаваныя ў будучыні.
ав
слухайце аўдыё