Інгрэдыенты
вяршкі 30% – 300 мл
цукар – 3 чайныя лыжачкі
міндаль цэльны – 35 г
міндальныя шматкі – 50 г
свежая мята – некалькі лісцікаў
Выкладзіце міндаль і міндальныя шматкі асобна на бляху для запякання, засланую пергаментам. Запякайце ўвесь міндаль каля 5 хвілін. Пасля пакладзіце міндаль у ступу. Міндальныя шматкі раскладзіце па ўсёй паверхні бляхі і зноў пастаўце ў духоўку. Запякайце іх да румянага колеру.
Дадайце адну чайную лыжку цукру ў ступу. Старанна, доўга і энергічна здрабніце міндаль з цукрам на гладкую, аднастайную і вільготную пасту.
Ахалоджаныя вяршкі ўзбіце міксерам, пачынаючы з малой хуткасці. Калі вяршкі пачнуць узбівацца, то паступова дадайце міндаль, працёрты з цукрам. Увесь час узбівайце вяршкі на малой хуткасці, пакуль інгрэдыенты не спалучацца. Дэсерт павінен атрымацца па кансістэнцыі густы і аксамітны.
Перакладзіце масу ў кандытарскі мяшок, а затым – па кубках альбо вазачках. Упрыгожце «Гданьскае малачко» смажанымі шматкамі міндаля і лісцем свежай мяты.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл