Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім традыцыйны маркоўны пірог з польскага рэгіёну Кашубы (РЭЦЭПТ)

14.03.2023 06:11
Старая кашубская традыцыя гаворыць, што дэсерт трэба падаваць перад... супам і асноўнай стравай!
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім традыцыйны маркоўны пірог з польскага рэгіёну Кашубы
Kaszuby
KaszubyJanusz Lipiński/Shutterstock.com

Інгрэдыенты

5 яек

1,5 шклянкі цукру

1 чайная лыжка соды

палова чайнай лыжкі разрыхляльніка

карыца па смаку

1 шклянку алею

2 шклянкі мукі

2 шклянкі цёртай морквы

Спачатку натрыце моркву, а лішкі соку зліце. Затым ўзбіце яйкі з цукрам, дадайце муку і алей ды карыцу. У апошнюю чаргу ў цеста трэба дадаць цёртую моркву і дакладна перамяшаць.

Выпякаць пры тэмпературы 180 градусаў каля 50 хвілін, пакуль уваткнутая зубачыстка не выйдзе сухой з цеста. Пасля запякання можна пасыпаць цукровай пудрай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец