Беларуская Служба

Пара сокалаў-падарожнікаў жыве на НПЗ у Плоцку

23.03.2023 17:44
Orlen даглядае сокалаў-падарожнікаў, якія абралі НПЗ месцам размнажэння, ужо 20 гадоў.
Аўдыё
  • У Польшчы жывуць больш за 60 тысяч чалавек з сіндромам Даўна; Вяртаюцца птушкі, якія зімавалі ў цёплых рэгіёнах свету; Пара сокалаў-падарожнікаў жыве на НПЗ у Плоцку
Orlen  -,     ,  20 .
Orlen даглядае сокалаў-падарожнікаў, якія абралі НПЗ месцам размнажэння, ужо 20 гадоў.rlen.pl/pl/o-firmie/wspieramy/sponsoring/sponsoring-spoleczny/odbudowa-populacji-sokola-wedrownego

Пара Вэрва і Рафік, якая ўжо некалькі гадоў жыве на каміне НПЗ PKN Orlen у Плоцку, зноў чакае патомства, паведамілі ў кампаніі.

Orlen даглядае сокалаў-падарожнікаў, якія абралі НПЗ месцам размнажэння, ужо 20 гадоў. Дагэтуль на тэрыторыі НПЗ нарадзілася 57 сокалаў-вандроўнікаў.

- Візіты Вэрвы і Рафіка ў будку на каміне пачасціліся з пачатку студзеня. Самка Вэрва рыхтавала месца для яек у гняздзе, а самец Рафік некалькі разоў на дзень прыносіў ёй ежу. Звычайна самка адкладае 3-4 яйкі, – памедаміў у адмысловым камюнікэ PKN Orlen.

Інкубацыйны перыяд у сокалаў доўжыцца каля 32 дзён – у гэты час самка будзе выседжваць яйкі, а самец будзе здабываць ежу.

Упершыню сокал-падарожнік быў заўважаны каля НПЗ у Плоцку ў 1986 г. З таго часу птушка рэгулярна там з'яўлялася, а ў 1999 г. былі пастаўленыя гнездавыя скрыні на двух высокіх камінах на вышыні 120 метраў і на 105 метрах. Першае размнажэнне птушак было зафіксавана ў маі 2002 года.

Маладым сокалам накладаюць жоўтыя арніталагічныя кольцы, прызначаныя для птушак у гарадской/забудаванай мясцовасці.
На працягу некалькіх гадоў адно з птушанят, выведзеных на заводзе ў Плоцку таксама атрымлівае спадарожнікавы перадатчык, дзякуючы чаму стала вядома што, напрыклад, Нафка, якая вылупілася ў красавіку 2022 года, наведала Вроцлаў, Глівіцэ, Чэнстахову, Варшаву, і зноў прыляцела ў Плоцк. Нафка таксама падарожнічала за мяжу, наведваючы, напрыклад, Літву, Беларусь, Украіну і Чэхію.

Адзначым, што сокал-падарожнік занесены ў Чырвоную кнігу жывёл Польшчы ў катэгорыю CR – гэта значыць, як надзвычай рэдкі від.

Як жывуць сокалы-падарожнікі на PKN Orlen у Плоцку можна паглядзець он-лайн на сайце ORLEN.

Эфірны выпуск навуковай перадачы ў далучаным файле

PAP/яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка